Контаўт (Конталт), Гонтаўт, Кунтаўт (Кунталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Contald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gunth + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гонтаўт, Конталт, Кунталт, Кунтаўт
Зьвязаныя імёны Waldegundis
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Контаўт»

Паходжаньне

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гонталд або Конталд (Gontald, Contaldus[1]) і Вальдэгунда (Waldegundis) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3][a].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Контаўт (Kontowt) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[5].

Адпаведнасьць імя Гонтаўт германскаму імю Gontald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Контаўт складаецца з асноваў -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun), якая паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[7], і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[8], германскага þeudo[9] 'род, народ'[10]. Такім парадкам, імя Контаўт азначае «адважны род»[11].

У Прусіі бытавала імя Гунтаўт: Guntawt (1400 год)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слузе пана Контолтову, пану Контовту (Контолт, Контовт[13]; 1440—1453 гады)[14]; Kunttolt (1 кастрычніка 1441 году)[15]; Cantawt (22 красавіка 1444 году)[16]; Kantolt (8 жніўня 1452 году)[17]; Kantold (10 лістапада 1453 году)[18]; Canttaute (XV ст.)[13]; Kontowt… Kuntowt (Хроніка Быхаўца)[19]; Stanius Contoltowicz (1504 год)[20]; а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[21]; боярин жижморскии Контовтъ Саковичь (29 студзеня 1517 году)[22]; дву чоловеков ихъ отъчизныхъ на имя Кгиината а брата его Кгонтовта (9 чэрвеня 1517 году)[23]; земли пустовъских в Оирякгольскои волости на имя Кгонтовътовщыну а Кгинъвиловъщыну… Конътовътовъщыны (16 сакавіка 1524 году)[24]; Пятюл Контовтович[25], Станко Конътовтовичъ… Якубъ Контовътовичъ[26], Петръ Конътовтовичъ[27], Добко а Матеи, а Контовтъ Рымъковичи[28] (1528 год); Юрьи Контовтовичъ (1567 год)[29]; земяном повету ковенского… з роду Римвидов з Арвистова… Венцку Контовътовичу (15 верасьня 1568 году)[30]; небожчика Якуба Контовтовича (5 красавіка 1586 году)[31]; Jan Kontowt (17 жніўня 1655 году)[32]; Kuntowt (1678 год)[33]; Christophorus Kuntowt (1683 год)[33]; Stanisław Kontowt (1690 год)[34]; Ignacy Kontowt — łowczy Rzeczycki, Ludwik Kontowt (6 лютага 1764 году)[35].

Носьбіты

рэдагаваць

У XVI ст. існавалі поле Гонтаўтавічы (Гонтовтовичи) і маёнтак Контаўтавічы (Контовтовичи) у Жамойцкім старостве[38].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Контаўты.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Teutgundis (Teut-gundis)[4]
  1. ^ Die Bischöfe von Gurk 1072—1822. — Klagenfurt, 1969. S. 156.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 709, 1506.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1431.
  5. ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
  6. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  12. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 37.
  13. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 259.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 43, 49.
  15. ^ Halecki O. Litwa, Ruś i Żmudż jako części skladowe Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rozprawy Akademii Umiejętności. T. 34, 1916. S. 243.
  16. ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1948. S. 532.
  17. ^ Index corporis historico-diplomatici Livoniae, Esthoniae, Curoniae. Th. 2. — Riga; Dorpat, 1835. S. 16.
  18. ^ Rowell S. Bears and Traitors, or: Political Tensions in the Grand Duchy, ca. 1440—1481 // Lithuanian Historical Studies. Vol. 2, 1997. P. 35.
  19. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 157—158.
  20. ^ Codex Mednicensis seu Samogitiae Dioecesis. P. 1, (1416.II.13—1609.IV.2). — Roma, 1984. P. 159.
  21. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 317.
  22. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 357.
  23. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 339.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 290—291.
  25. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.
  26. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
  27. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
  28. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
  29. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1261.
  30. ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415.
  31. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 275.
  32. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 285.
  33. ^ а б Sinkevičiūtė D., Račickaja V. Lietuvių dvikamienių vardų kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 16, 2014. P. 305.
  34. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 90.
  35. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 221.
  36. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 12.
  37. ^ Яўген Анішчанка, Крашоны инвентарь 1780 г. в Ошмянском повете(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 17 лютага 2019 г.
  38. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 81, 142.

Літаратура

рэдагаваць