Якун (Якон) — мужчынскае імя.

Hákon
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад HǫR + Cono
Іншыя формы
Варыянт(ы) Якон
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Якун»

Паходжаньне

рэдагаваць

Якун (стар-рус. Якунъ, Акунъ) — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Hákon[1] (таксама адзначалася ў формах Acun і Hacon[2]). Іменная аснова га- (а-) паходзіць ад гоцкага hauhs, старагерманскага *haugá- 'высокі'[3][4], а аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Кунат, Конрад; германскія імёны Cundrud, Kunat, Konrad) — ад гоцкага koni- 'адважны'[5] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[6].

У Прусіі бытавала імя Jackune / Jacun (1385 і 1436 гады)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаго, съли и гостье: Иворъ солъ Игоревъ великаго князя Рускаго… Прастенъ Акунъ (Аповесьць мінулых часоў)[8]; Weg von Kowno nach Miedniki. Dese wege wellin füren Jakune von Pubethin[9], Jocun of Tracken[10] (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); Тибор Яконичъ (1528 год)[11]; теж волкиницъкие кгрендовничане… Радко Якуновичъ — служба (сьнежань 1534 году)[12]; Piecz Jakunowicz (1561 год)[13].

Носьбіты

рэдагаваць

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Якунь, у гістарычнай ПрусііЯкунова і Якуноўка, на гістарычнай ВількаміршчынеЯкунцы.

  1. ^ Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. Т. IV. — М.: Прогрес, 1987. С. 553.
  2. ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 61.
  3. ^ Falk H., Torp A. Etymologisk ordbok over det norske og det danske sprog. — Oslo, 1999.
  4. ^ HÁR, Nordic Names
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 38.
  8. ^ Договор между Русью и Византией (944/945), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  9. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 696.
  10. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 697.
  11. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 129.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 148.
  13. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 129.