Войдат (Водат), Вайдат (Вайдзята, Вайдот) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Woydath
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Waido + Joto
Waido + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вайдзята, Вайдот, Вайдат, Водат
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Войдат»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вайда (Waido) і Ёта (Joto) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidel, Weidelt, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2] або ад асновы -від- (-вайд-)[3], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[4]. Такім парадкам, імя Войдат азначае «дзіця поля»[5]. Адзначалася старажытнае германскае імя Vitadus (Vit-adus)[6].

Адпаведнасьць імя Вайдот старажытнаму германскаму імю Waido (з даданьнем германскага суфіксу з элемэнтам -т-) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Імя Woydath адзначалася ў Польшчы ў 1423 годзе[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[9]; Waydot filium Kynstud (Хроніка Віганда)[10]; que fuit de nostro sors dominorum fratrum nostrorum ducum Woydati et Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[11]; ducum Woydathi (23 красавіка 1430 году)[12]; Woidath (Ян Длугаш); Юшко Воидатович (1440—1492 гады[13], 24 верасьня 1451 году, 1451 год[14]); Georgio Woydathowycz (21 жніўня 1489 году)[15]; а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[16]; у Воидата Судимонтовича и в его братаничов у Пашка а в Микълоша Юревичов (6 сакавіка 1516 году)[17]; Юре Воидатовича… Юревае Ваидатовича (1524—1566 гады)[18]; Юри Воидатович… Матясовая Воидатовича[19], Янушко Воидатовичъ[20], Нац Воидатович[21], Воидотъ Келвеновичъ[22], Ян Воидотовичъ[23], Томашъ Воидатовичъ[24], Янъ Воидатовичъ… Петръ Воидатович[25], Андреи Воидатовичъ[26] (1528 год); Ян Воидотович (1537 год)[27]; держалъ Воидат Кгерваиновичъ (27 траўня 1543 году)[28]; село Войдатовичи… села Войдатовичовъ (1554 год)[29]; пана Симона Войдата Кончайловича… Symon Woydot Konczayłowicza (9 жніўня 1597 году)[30]; p. Woydat (1690 год)[31]; Laurentius Woydatt (1698 год)[32]; Antoni Wojdat (1765 год)[33].

Носьбіты

рэдагаваць

Вайдаты-Пацэвічы — літоўскі шляхецкі род[39].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Вайдацішкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 981, 1494.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 221.
  7. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  8. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 171.
  9. ^ Chroniken der deutschen Städte. Bd. 1. — Leipzig, 1884. S. 533.
  10. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 537.
  11. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 72.
  12. ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 2. — Cracoviae, 1891. P. 238.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 43.
  14. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 45, 47.
  15. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 427.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 317.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 237.
  18. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 89—90.
  19. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
  20. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  21. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 79.
  22. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
  23. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 84.
  24. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  25. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
  26. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
  27. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 164.
  28. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 398.
  29. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 107—108.
  30. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 606.
  31. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo brzeskie litewskie 1667—1690 r. — Warszawa, 2000. S. 93.
  32. ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  33. ^ Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 329.
  34. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 122, 187.
  35. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 111, 176.
  36. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 106.
  37. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 122.
  38. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 153.
  39. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура

рэдагаваць