Вігунт
Вігунт (Вігонт, Віконт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Вігунт лац. Vigunt / Vihunt | |
Wigunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wigo + Gunth |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вігонт, Віконт |
Зьвязаныя імёны | Guntvic |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вігунт» |
Паходжаньне
рэдагавацьВігунт або Вікунд (Wigunt, Wicgunt, Wikund-[1]) і Гунтвік (Guntvic) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігайла, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigelo, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вірконт, Гаўгонт; германскія імёны Guntar, Werecundus, Gavigunt) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4]. Такім парадкам, імя Вігунт азначае «бітны на вайне»[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexandro vel Vigunth Kiernoviensi (20 лютага 1387 году)[5]; Nos Allexander alias Wygunth dei gracia dux Kernoviensis (3 траўня 1388 году)[6]; Alexandro alias Vigunt (25 траўня 1391 году)[7]; Allexandri dicti Wigunt (2 лютага 1395 году)[8]; люди наши Курклевское волости… Виконтъ (31 жніўня 1496 году)[9]; Вигонтъ (Цьвярскі летапіс)[10]; Wigunty (1744 год)[11]; Jan Wikont (1825 год)[12]; Franciszek Wigont (1846 год)[13].
Носьбіты
рэдагаваць- Вігунт (Віганд) Альгердавіч (каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — князь кернаўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда
- Пётар Вігунт Трубяцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1635—1639 гадох, падкаморы смаленскі ў 1639—1644 гадох[14]
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся Вігонты (Вигонты)[15].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Sveriges medeltida personnamn — förnamnsregister Abbe-Øxvidh, Institutet för språk och folkminnen
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 711, 1583.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 19.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 35.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 41.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 151.
- ^ ПСРЛ. Т. 15. — СПб, 1865. С. 435.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Bijuciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kielmy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 270, 277.
- ^ Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне. — Вильна, 1872. С. 613.