Філон Кміта-Чарнабыльскі
Філон Сямёнавіч Кміта-Чарнабыльскі гербу Харугва Кмітаў (19 сакавіка[1] 1530 — 29 лістапада 1587) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, пісьменьнік. Староста аршанскі (з 1566), ваявода смаленскі (з 1579).
Харугва Кмітаў | |
Староста аршанскі | |
---|---|
1566 — 29 лістапада 1587 | |
Папярэднік | А. С. Адзінцэвіч |
Наступнік | Андрэй Сапега |
Ваявода смаленскі | |
1580 — 29 лістапада 1587 | |
Папярэднік | Юры Осьцік |
Наступнік | Я. Я. Валмінскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 19 сакавіка 1530 |
Памёр | 29 лістапада 1587 (57 гадоў) |
Род | Кміты гербу Харугва |
Бацькі | Сямён Кміта Тацяна Крашынская |
Жонка | Настасься Гарнастаева Соф’я з Хадкевічаў |
Дзеці | Ерамія Лазар Соф’я Багдана |
Дзейнасьць | пісьменьнік |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСын Сямёна са шляхецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ваяводзтве, і Тацяны Крашынскай.
У 1562 прыняў удзел у вайне з Масковіяй(pl). На чале атраду з 300 конных разьбіў пад Чарнігавам 2-хтысячную групоўку маскавітаў. Па ўзмацненьні свайго войску, кіруючы аддзелам з 1400 кавалерыстаў, узяў штурмам Чарнігаў. Пасьля гэтага з 1000 коньнікаў прадпрыняў вылазку пад Старадуб, па дарозе назад разьбіўшы маскоўскі атрад на рацэ Сноў.
У 1564, у часе апэрацыі асноўных літоўскіх сілаў пад кіраўніцтвам вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога ў ваколіцах Полацку, прыкрываў ягоны правы флянг. На чале 2-хтысячнага коннага атраду перашкодзіў злучэньню маскоўскіх сілаў. Па перамозе Радзівіла ў бітве на Іван-полі, перайшоўшы да наступальных дзеяньняў, змусіў маскалёў адысьці да Смаленску. У 1565 з 1600 коньнікамі правёў рэйд па Севершчыне, захапіўшы Почап і з ваеннай здабычай вярнуўшыся ў край.
За ягоныя заслугі ў вайсковых дзеяньнях прывілеем ад 29 сакавіка 1566 Жыгімонта Аўгуста замест спустошанага Літыну атрымаў ў вечнае карыстаньне замак і места Чарнобыль з ваколіцамі (адсюль другая частка прозьвішча) і Аршанскае староства.
У 1568 на чале 4-хтысячнага атраду праводзіў рэйды па Смаленшчыне. Выцягнуў частку смаленскай залогі і разьбіў яе ў полі. Пасьля спустошыў тэрыторыю Масковіі ажно да Вязьмы, пасьля чаго без сутыкненьняў вярнуўся ў Воршу.
Прыняў удзел у вайне з Масковіяй(en) Сьцяпана Батуры. У 1579, у часе полацкай выправы, абараняў паход асноўных сілаў з боку Смаленска. 18 кастрычніка 1579 атрымаў пасаду ваяводы смаленскага (намінальна, але з атрыманьнем месца ў сэнаце Рэчы Паспалітай).
У 1580 ў часе вялікалускай выправы, узначаліўшы 9-цітысячны атрад, уварваўся на Смаленшчыну, аднак атрымаў тут паразу. Па здабыцьці Вялікіх Лукаў стаў 5 верасьня камэндантам гэтай крэпасьці. У студзені 1581 захапіў Холм. Правёў рэйд на Вялікі Ноўгарад і захапіў Старую Русу.
Разам з польным гетманам Крыштафам Радзівілам «Перуном» правёў 25-29 жніўня сьмелую атаку 7000-м атрадам на Ржэў, непасрэдна пагражаючы самому Івану Жахліваму, які ў той час перабываў у Старыцы. Гэтую гісторыю апісаў Ян Каханоўскі ў паэме «Jezda do Moskwy».
Пісьмы Кміты-Чарнабыльскага
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
З Воршы дасылаў у Вільню панам-радзе ВКЛ данясеньні аб становішчы на мяжы і падзеях у Масковіі. Да нашага часу захаваліся 30 лістоў за 1573—1574 рокі. Напісаныя на старабеларускай мове з выкарыстаньнем прыказак і прымавак, народных сродкаў гумару і сатыры, яны зьяўляюцца помнікам[2] старабеларускай эпісталярнай літаратуры XVI ст.
Тэматыка лістоў — службовыя данясеньні пра ваенна-палітычную сытуацыю на ўсходніх межах краіны. Раскрываецца становішча ў Маскоўскай дзяржаве, пляны Івана IV, маскоўска-татарскія зносіны і інш. У некаторых лістах аўтар характарызуе ўнутрыпалітычнае жыцьцё Рэчы Паспалітай, закранае сацыяльныя праблемы.
Асобна вылучаюцца лісты да троцкага кашталяна Астафея Валовіча, у якіх выяўленая асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, жыцьцё і побыт служылай шляхты.
Рукапіс, у якім на 96 старонках зьмяшчаліся лісты Кміты-Чарнабыльскага, захоўваўся ў Бібліятэцы Дэпартамэнта Генэральнага штаба ў Санкт-Пецярбурзе й, імаверна, перададзены ў Польшчу пасьля заключэньня Рыскай дамовы[3].
Упершыню 28 лістоў у храналягічнай пасьлядоўнасьці за пэрыяд са сьнежня 1573 да канца 1574 году надрукавалі лацінкай у 1844 годзе Аляксандар Пжэзьдзецкі(pl) і Мікалай Маліноўскі(pl) у зборніку «Zrzódła do dziejów polskich» па-беларуску: «Крыніцы па гісторыі Польшчы».
Іван Грыгаровіч, галоўны рэдактар выданьня «Акты, якія адносяцца к гісторыі Заходняй Расеі», прапанаваў для друку на нарадзе Археаграфічнай камісіі 7 сьнежня [ст. ст. 25 лістапада] 1841 году поўны сьпіс лістоў, але ў 3-ім томе зборніка ў 1848 годзе надрукавалі толькі 20 лістоў[4].
Аляксандар Коршунаў і Юльян Пшыркоў у 1975 годзе ў зборніку «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасьці» узялі за аснову выданьне ў зборніку «Zrzódła do dziejów polskich» і дапоўнілі дадаткам з выданьня «Актаў».
Сям’я
рэдагавацьФілон Кміта быў жанаты з Настасьсяй Гарнастаевай, удавой Рыгора Сангушкі. Другі раз ажаніўся з Соф’яй з Хадкевічаў, дачкой віленскага кашталяна Рыгора Хадкевіча, зь якой меў сыноў Ерамію і Лазара і дачок Соф’ю і Багдану[5].
Кнігапіс
рэдагаваць- Журналъ Министерства народнаго просвещенія. Февраль 1842 г.. — Санктпетербургъ: въ типографіи Императорской Академіи наукъ, 1842. — Т. Часть XXXIII. — С. 40—45 (301—306). — 658 с.
- Zrzódła do dziejów polskich . / wydawane przez M. Malinowskiego i A. Przezdzieckiego. — Wilno: Nakład i druk Józefa Zawadzkiego, 1844. — Т. II. — С. 243—305.
- Акты, относящіеся к исторіи Западной Россіи, собранные и изданные Археографическою коммиссіею / главный редакторъ Іоан Григоровичъ. — Санктпетербургъ: Въ типографіи Эдуарда Праца, 1848. — Т. ІІІ. 1544—1587. — С. 164—177. — VIII,317,17,14 с.
- «Archiwum domu Sapiehów» / opracował dr. Prochaska, Antoni(pl). — Lwów: Nakładem rodziny z drukarni zakładu narodewego im. Ossolińskich, 1892. — Т. 1. Listy z lat 1576—1606. — С. 2; 7; 55;. — XXXV;578 с.
- Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / укладаньне, уступныя артыкулы й камэнтары А. Ф. Коршунава; рэдактар Ю. С. Пшыркоў. Інстытут літаратуры імя Якуба Коласа. — Мінск: Навука і тэхніка, 1975. — С. 11—110; 161—182;. — 245 с. — 3000 ас.
- Анталогiя даўняй беларускай лiтаратуры: XI - першая палова XVIII стагоддзя / падрыхтавалі: А. І. Богдан і інш. ; навуковы рэдактар В. А Чамярыцкi. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — С. 411—424. — 1014 с. — 3000 ас. — ISBN 985-08-0571-4
- Анталогiя даўняй беларускай лiтаратуры: XI - першая палова XVIII стагоддзя / падрыхтавалі: А. І. Богдан і інш. ; навуковы рэдактар В. А Чамярыцкi. — 2-е выд., выпраўленае. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — С. 411—424. — 1014 с. — 1000 ас. — ISBN 985-08-0664-8
- Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / укладаньне, прадмова, каментар і пераклад Івана Саверчанкі. — Мінск: Беларускі кнігазбор; Харвест, 2007. — С. 219—225—232. — 605 с. — (Беларускі кнігазбор: т. 36. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 5000 ас. — ISBN 985-6824-43-5
- Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / укладаньне, прадмова, каментар і пераклад Івана Саверчанкі. — 2-е выданьне. — Мінск: Беларускі кнігазбор; Харвест, 2010. — С. 219—225—232. — 605 с. — (Беларускі кнігазбор: т. 36. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1000 ас. — ISBN 978-985-6824-43-5
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзьве даты: 19 сакавіка // Зьвязда : газэта. — 19 сакавіка 2010. — № 50 (26658). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Пд. Белазаровіч, С.56.
- ^ Е. Ѳ. Карскій. Бѣлорусы. — Петроградъ: 12-я Государственная Типографія (б. Академіи Наукъ), 1921. — Т. ІІІ. Очерки словесности Бѣлорусскаго племени. 2. Старая западно-русская письменность. — С. 110—113. — VIII,248 с.
- ^ Протоколы засѣданій Археографической коммиссіи. 1841—1849 г.. — Выпускъ второй. — С.-Петербургъ: Типографія брат. Пантелеевыхъ, 1886. — С. 70—74. — 442 с.
- ^ «Archiwum domu Sapiehów» / opracował dr. Prochaska, Antoni. — Lwów: Nakładem rodziny z drukarni zakładu narodewego im. Ossolińskich, 1892. — Т. 1. Listy z lat 1576—1606. — С. 70; 86; 95. — XXXV;578 с.
Літаратура
рэдагаваць- Асіноўскі, С. Орша. Залатыя стрэлы на блакітным полі. — Мінск: 1997. — С. 120-124, 130, 134-135.
- Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік. — Гродна: Установа адукацыі «Гродзенскі дзярж. ун-т імя Я.Купалы», 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7
- Кміта-Чарнабыльскі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кміта-Чарнабыльскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Саверчанка, І. Эпісталярная спадчына Філона Кміты-Чарнабыльскага. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 5. — С. 29-33.
- M. M. (Mikołaj Malinowski). Wiadomość o Filonie Kmicie Czarnobylskim. (пол.) // wydawane przez M. Malinowskiego i A. Przezdzieckiego «Zrzódła do dziejów polskich». — Wilno: Nakład i druk Józefa Zawadzkiego, 1844. — С. 306—343.