Стэфан Баторы

князь трансыльванскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
(Перанакіравана з «Сьцяпан Батура»)

Стэ́фан Бато́ры[a] (27 верасьня 1533, Жыладзішомльё ў Трансыльваніі, цяпер Шымлеў-Сылваніэй, Румынія — 12 сьнежня 1586, Горадня) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1576—1586), князь трансыльванскі (1571—1576).

Стэфан Баторы
лац. Stefan Batory
вуг. Báthory István
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх[1]
Стэфан Баторы. Невядомы мастак, XVI ст.
 Князь трансыльванскі
1571 — 1576
Папярэднік Ян I Заполья
Наступнік Крыштаф I Баторы
Кароль польскі
14 сьнежня 1575 — 12 сьнежня 1586
Каранацыя 1 траўня 1576
Сукіраўнік Ганна Ягелонка
Папярэднік Генрык Валезы
Наступнік Жыгімонт Ваза
Вялікі князь літоўскі
14 сьнежня 1575 — 12 сьнежня 1586
Каранацыя 1 траўня 1576
Сукіраўнік Ганна Ягелонка
Папярэднік Генрык Валезы
Наступнік Жыгімонт Ваза
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Báthory István
Нарадзіўся 27 верасьня 1533, Жыладзішомльё, Трансыльванія
Памёр 12 сьнежня 1586 (53 гады), Горадня, Вялікае Княства Літоўскае
Пахаваны
Дынастыя Баторы Баторы
Сужэнец Ганна Ягелонка[4]
Бацька Іштван IV
Маці Каталіна Тэлегдзі
Подпіс

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: господарь король Стефан Батура (Баркулабаўскі летапіс)[5].

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў з знакамітага вугорскага роду Баторых, зь лініі Шомліа (вуг. z Somlyó). Сын сямігародзкага (трансыльванскага) князя Стэфана IV. Муж Ганны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.

З 15 гадоў знаходзіўся на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Вугоршчыны Фэрдынанда. Разам зь ім быў у Італіі, навучаўся ў Падуі.

Служыў у сямігродзкага князя Януша Зыгмунда Запольі, быў паслом пры імпэратары Максыміліяне Другім. Па разрыве зносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.

Па сьмерці Януша Зыгмунда Запольі ў 1571 годзе стаў князем Сямігродзя. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрык Валезы ўцёк у Францыю, Стэфан Баторы выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны ў сьнежні 1575 году, каранаваны 1 траўня 1576 году. З чэрвеня 1576 году — вялікі князь літоўскі.

Унутраная палітыка

рэдагаваць

Граматай ад 29 ліпеня 1579 вызнаў, што Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае лічацца раўнапраўнымі дзяржавамі ў складзе фэдэрацыйнай дзяржавы, таксама абавязаўся захоўваць самастойнасьць ВКЛ, пашыраць яго межы, не прызначаць літоўскімі вайскаводамі палякаў, агульныя соймы склікаць паводле чаргі, то ў Вялікім Княстве, то ў Кароне[6][7].

Прывілеем ад 1 красавіка 1579 году пераўтварыў Віленскі езуіцкі калегіюм ў акадэмію. Таксама выдаў дазволы на заснаваньне езуіцкіх калегіюмаў у Полацку (1581), Рызе (1580) і Дорпаце (1584). Яму належыць ініцыятыва адкрыцьця езуіцкага калегіюму ў Горадні.

 
Стэфан Баторы пад Псковам. Мастак — Ян Матэйка, 1872 г.

Імкнуўся да мірнага разьвязваньня ідэалягічных канфліктаў. Падтрымліваў сяброўскі дачыненьні з ваяводам і вальнадумцам Каспарам Бекешам[8].

Сваю рэзыдэнцыю трымаў у Горадні, у Старым замку. Прымаў тут пасольствы маскоўскае (1581), ангельскае (1584), правёў раду сэнатараў для разгляду дамаганьняў Швэцыі (1582). Месьцічам надаў пэўныя палёгкі, выдаў прывілей Саборнай Прачысьценскай царквы[9]. Пры ім у Горадні праходзіў кожны трэці сойм.

Як кароль Польшчы пайшоў на значныя саступкі шляхце, падтрымваў езуітаў. Замест каралеўскага суду як найвышэйшай судовай інстанцыі зацьвердзіў шляхецкія выбарныя трыбуналы. За ягоным кіраваньнем польскі ўрад зрабіў спробу зьнішчыць Запароскую Сеч. У красавіку 1578 году выйшаў каралеўскі ўнівэрсал, які забараняў пускаць запарожцаў «на воласьць» і гандляваць зь Сеччу зброяю і порахам. У верасьні-сьнежні 1578 году, рыхтуючыся да вайны з Маскоўскаю дзяржаваю і намагаючыся выкарыстаць у ёй казацтва, Стэфан Баторы павялічыў колькасьць рэестравых казакаў да 500 чалавек, а ў 1583 годзе — да 600 чалавек і надаў ім шэраг прывілеяў.

Замежная палітыка

рэдагаваць

У 1579—1582 гадох Рэч Паспалітая брала ўдзел у Інфлянцкай вайне. У выніку складаных манэўраваньняў здабыў сэрыю перамог над маскоўскім войскам, што па вызваленьні Полацку, які 16 гадоў знаходзіўся пад акупацыяй[10], дазволіла заняць Вялікія Лукі. Аблога Пскова скончылася безвынікова, аднак паскорыла складаньне Ям-Запольскага міру. Па складаньні перамір’я Інфлянты адышлі да Рэчы Паспалітай.

Мудры палітык, выдатны дзяржаўны дзяяч і здольны военачальнік, Стэфан Баторы зрабіў значны ўнёсак ва ўмацаваньне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняцьцю ейнага аўтарытэту ў Эўропе.

Памёр у Горадні падчас падрыхтоўкі наступнае вайны з Маскоўскай дзяржавай. У зьвязку з тым, што паміж прыдворнымі мэдыкамі ўзьнікла спрэчка пра прычыны яго сьмерці, 14 сьнежня 1586 году ў Горадні правялі першае на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы анатамаваньне ягоных парэшткаў[11].

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

Адна з цэнтральных вуліцаў Горадні носіць імя Стэфана Баторага.

Легенды і паданьні

рэдагаваць

Некаторыя легенды, якія пашыраліся на тэрыторыі Беларусі, сьцьвярджаюць тое, што Стэфан Баторы даваў найменьні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці[12].

Папярэднік
Генрык Валезы
Вялікі князь літоўскі
1576—1586
Наступнік
Жыгімонт Ваза
  1. ^ Таксама Стафан Баторы, Сьцяпа́н Бату́ра
  1. ^ кароль польскі
  2. ^ а б Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Stefan (Batory, Báthory István) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  4. ^ а б в Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  5. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 175.
  6. ^ Госцеў А. Стафан Баторый // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 635.
  7. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 200.
  8. ^ Госцеў А. Баторый // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 331.
  9. ^ Batory, Stefan // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 44.
  10. ^ Лойка П. Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 32.
  11. ^ Госцеў А. Стафан Баторый // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 636.
  12. ^ Вёска Мільча, якую назваў кароль Баторы, Рэгіянальная газета

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць