Андрэй Сапега (сын Івана)
Іван Сапега (каля 1565—1611) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1600—1605), ваявода амсьціслаўскі (з 1605)[2]. Трымаў Аршанскае староства (з 1588).
![]() | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1565 |
Памёр | 1611 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Іван Сапега[d] Багдана Друцкая-Канопля |
Дзеці | Соф’я Сапега |
БіяграфіяРэдагаваць
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Івана і Багданы з Друцкіх-Сакалінскіх[3], малодшы брат Льва Сапегі. Адзін зь першых прадстаўнікоў роду, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
У 1585 быў дваранінам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя. У 1596 на чале віцебскай і амсьціслаўскай шляхты пад камандаю Крыштапа Радзівіла «Перуна» удзельнічаў у выгнаньні казакаў Налівайкі. У 1597—1600 знаходзіўся на маскоўскай мяжы, перадаючы атрыманую з дапамогаю шпегаў інфармацыю брату Льву і Крыштапу Радзівілу.
У вайну з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618) далучыўся да войска каралевіча Ўладзіслава і, імаверна, удзельнічаў у вызваленьні Смаленску.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 547.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 37.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.