Вячаслаў Чамярыцкі

Вячасла́ў Анто́навіч Чамяры́цкі (22 ліпеня 1936, вёска Рабкі, цяпер Зьдзецельскі раён) — беларускі літаратуразнавец, крытык, культуролаг і перакладчык. Дасьледчык старажытнай беларускай літаратуры, у тым ліку творчасьці Францішка Скарыны. Кандыдат філялягічных навук (1967).

Вячаслаў Чамярыцкі
Дата нараджэньня 22 ліпеня 1936(1936-07-22) (88 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы БДУ
Занятак літаратуразнаўца, філёляг, крытык, перакладнік, славіст, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства
Месца працы Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі
Псэўданімы V. Navahradskì[1] і V. Čarnavus[1]
Сябра ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Біяграфія

рэдагаваць

Вячаслаў Чамярыцкі нарадзіўся 22 ліпеня 1936 году ў сям’і будаўніка ў вёсцы Рабкі Наваградзкага павету Польскай Рэспублікі (цяпер Зьдзецельскі раён Гарадзенскай вобласьці Беларусі). Маці Вячаслава Антонавіча была простай хатняй гаспадыняй. У наступным годзе сям’я пераехала ў Наваградак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся ў вёску Рабкі, але пазьней стаў вучыцца ў Наваградзкай беларускай школе, у якой ягоным настаўнікам быў Сьцяпан Александровіч[2]. У 1958 годзе скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ. У 1958-1959 гадах працаваў настаўнікам у Слабадской сямігадовай школе ў Вілейскім раёне. Потым карэктарам маладэчанскай абласной газэты «Чырвоны сцяг» (1959). У 1959-1962 гадах працаваў інспэктарам аддзелу народнай асьветы Маладэчанскага раёну. У 1962 годзе паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі, якую скончыў у 1965 годзе, пасьля чаго працаваў навуковым супрацоўнікам інстытуту, з 1991 — загаднік аддзелу Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, пазьней — галоўны навуковы супрацоўнік НАН РБ[3]. Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1983 году. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнік літаратуры: Узьнікненьне і літаратурная гісторыя лершых зводаў» (1969), нарысу «Францыск Скарына» (1979, на францускай мове; 1980, на ангельскай мове), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1977, на расейскай мове), падручніка ддя ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны пэрыяд» (2-е выд., 1996). Прымаў удзел у падрыхтоўцы да выданьня «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), «Беларускіх летапісаў і хронік» (1997). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1994 року. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

  1. ^ а б Čamjaryckì, Vjačaslaŭ Antonavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Александровіч Р. Аб чым пяе азан у Наваградку // Pawet. — 2016. — № 26 (1281).
  3. ^ Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч Нашы выпускнікі. Філалагічны факультэт. — БДУ.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць