Аблога Вялікіх Лукаў

бітва 1580 году, эпізод Інфлянцкай вайны

Аблога Вялікіх Лукаў — аблога і ўзяцьце Вялікіх Лукаў у 1580 годзе войскам Рэчы Паспалітай у ходзе другой кампаніі Стэфана Баторыя. Велікалуцкая крэпасьць мела вялікае стратэгічнае значэньне, паколькі ў выпадку яе ўзяцьця для арміі Рэчы Паспалітай адкрывалася значная прастора для манэўраў і магчымасьць прасоўваньня ўглыб тэрыторыі маскоўскай дзяржавы. У прыватнасьці, станавіўся магчымым наступ на Пскоў і Ноўгарад, а таксама на Цьвер і Маскву. У той жа час Баторыю прадстаўлялася магчымасьць адрэзаць частку маскоўскіх войскаў, якія знаходзіліся ў паўночна-заходніх землях.

Аблога Вялікіх Лукаў
Дата: 1-5 верасьня 1580
Месца: ваколіцы Вялікіх Лукаў
Вынік: перамога войска Рэчы Паспалітай
Супернікі
Герб Рэчы Паспалітай абодвух народаў Рэч ПаспалітаяГерб Маскоўскага княства 1625 Маскоўская дзяржава
Камандуючыя
Стэфан БаторыІван Вейкаў
Колькасьць
50 тысячаў7 тысячаў
Страты
невядомаувесь гарнізон цьвердзі

18 ліпеня 1580 году кароль Стэфан Баторы склікаў вайсковую раду свайго гетмана, падчас якой былі распрацаваныя два пляны — альбо пайсьці ў бок Пскову, альбо атакаваць Смаленск. Пасьля абмеркаваньняў быў дасягнуты кампраміс, у межах якога быў распрацаваны захоп Вялікіх Лукаў. Пасьля аблогі польска-літоўскія войскі павінны былі пайсьці на Пскоў, каб перарваць сувязь Лівоніі з Масковіяй.

Крэпасьць Вялікія Лукі, разьмяшчалася каля ракі Ловаць, была драўляная і сьцены ўмацаваныя зямлёю і дзірванам, каб ядры гарматаў не маглі падпаліць сьцены. Побач зь ёй стаяў драўляны гарадок, які быў спалены сіламі Рэчы Паспалітай, каб не прыкрыць маскавітаў. Аблога пачалася 1 верасьня з артылерыйскай атакі і пяхотнага нападу. Першыя спробы нападу не далі выніку, аднак сілы Стэфана Баторыя здолелі падпаліць вежы, і 5-га верасьня крэпасьць капітулявала. Вугорскія найміты, якія першымі ўвайшлі ў яе, пачалі рабаваць, не зьвяртаючы ўвагі на агонь, які тым часам дасягнуў парахавой вежы. Пасьля выбуху якой загінула каля 200 чалавек з войску Стэфана Баторыя і маскавітаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  • J. Natanson-Leski, Epoka Stefana Batorego w dziejach granicy wschodniej Rzeczypospolitej, Warszawa 1930, s. 64.