Кацярына Маціеўская
Кацярына Маціеўская (17 лістапада 1984, Менск, Беларусь) — беларуская перакладніца, філялягіня.
Кацярына Маціеўская | |
Род дзейнасьці | перакладніца |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 лістапада 1984 (40 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | перакладніца |
Месца працы | |
Вядомая як | як перакладніца з польскай, ангельскай і іншых моваў |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 17 лістапада 1984 у Менску. Скончыла філялягічны факультэт БДУ і магістратуру пры ім. Магістарскую дысэртацыю абараніла па творчасьці Жана Както. Перакладае з францускай, ангельскай, польскай, партугальскай і іншых моваў[1].
Адна з заснавальніцаў, рэдактарак і сталых аўтарак часопісу перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет»[2]. Пераклады друкаваліся ў зборніку выбраных апавяданьняў, вершаў і эсэ Э. А. По «Маска Чырвонае Сьмерці», зборніках «Злачынства, сэр!», «Вусьцішны пакой», «Прыгоды Шэрлака Холмса», «Нататкі пра Шэрлака Холмса», «Знак чатырох». Перакладала на беларускую мову вершы Гіёма Апалінэра, Джона Кітса, Фэрнанду Пэсоа, Алфрэда Эдварда Гаўсмэна, Баляслава Лесьмяна і інш. Сумесна з Ганнай Янкутай, Марынай Шодай і Аленай Пятровіч пераклала раман Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы»[3].
Узнагароды
рэдагаваць• Ляўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2013) за пераклад п’есы Оскара Ўайлда «Саламея».
• Ляўрэатка прэміі імя Карласа Шэрмана (2020) за пераклад зборніка апавяданьняў Анджэя Сапкоўскага «Апошняе жаданьне»[4].
Бібліяграфія перакладаў
рэдагаваць• Фларыян Чарнышэвіч. Надбярэзінцы: раман (разам з Ганнай Янкутай, Марынай Шодай і Аленай Пятровіч). Мінск, A. M. Янушкевіч, 2017.
• Баляслаў Лесьмян. Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
• Кшыштаф Каміль Бачыньскі. Вершы // ПрайдзіСвет № 4. Дзеяслоў. № 47 (4’10).
• Чэслаў Мілаш. Любоў / Свет: наіўная паэма // Выратаванне: выбраныя вершы і паэмы. — Мінск: Логвінаў, 2011. 376 с.
• Віслава Шымборска. Вершы // Канец і пачатак: выбраныя вершы. — Мінск: Логвінаў, 2013. — 460 с.
• Анджэй Тшэбіньскі. Лабараторыя драмы // ПрайдзіСвет № 4.
• Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с : іл. ISBN 978-985-7210-26-8.
• Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Меч наканавання / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 416 с : іл. ISBN 978-985-7210-62-6.
• Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Кроў эльфаў / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 368 с : іл. ISBN 978-985-7210-97-8.
• Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Час ганьбы / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. Кацярыны Маціеўскай. — 2024. — 392 с ISBN 978-839-7029-23-1.
• Эдгар Алан По. Праўда пра тое, што здарылася з містэрам Вальдэмарам (разам з Ганнай Янкутай). Падзенне Дому Ашэраў. Сістэма доктара Смола і прафесара Пер’е. Улялюм. Закляты замак // Эдгар Алан По. Маска Чырвонае Смерці. Выбраныя вершы, навелы, эсэ. Мінск, 2011.
• Эдгар Алан По. Ты — той чалавек // Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
• Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
• Джон Кітс. Ода Псіхеі // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
• Элеры Куін. Вар’яцкае чаяванне // Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
• Артур Конан Дойл. Высвятленне асобы // Прыгоды Шэрлака Холмса. Зборнік апавяданняў. Мінск, 2014.
• Артур Конан Дойл. Кардонная скрынка. Райгецкія сквайры // Нататкі пра Шэрлака Холмса. Зборнік апавяданняў. Мінск, 2015.
• Артур Конан Дойл. Эцюд у пунсовым // Эцюд у пунсовым. Знак чатырох. Мінск, A. M. Янушкевіч, 2017.
• Алфрэд Эдвард Хаўсмэн. Вершы // ПрайдзіСвет № 2. ПрайдзіСвет № 18. ПрайдзіСвет № 21.
• Фернанду Песоа. Санеты // ПрайдзіСвет № 2; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
• Айн Рэнд. Атлант расправіў плечы. Урывак (разам з Ганнай Янкутай) // Класікі і сучаснікі. Актуальныя праблемы даследавання англамоўных літаратураў. — Вып. 7. — Мінск, 2008.
• Оскар Ўайлд. Вершы // ПрайдзіСвет № 18. Вершы прозай // Саламея. Мінск, 2013.
• Роберт Рос. «Саламея» Оскара Ўайлда // Оскар Ўайлд. Саламея. Мінск, 2013.
• Сакі. Жанчына, што гаварыла праўду // ПрайдзіСвет № 5 Архівавана 24 лютага 2013.
• Оскар Ўайлд. Саламея (п’еса) // Саламея. Мінск, 2013.
• Гіём Апалінэр. Самагубца // ПрайдзіСвет № 2. Прадмова да п’есы «Грудзі Тырэсія» // ПрайдзіСвет № 2.
• Вершы // Выбраная паэзія. Мінск, Зміцер Колас, 2016 (Серыя «Паэты планеты»).
• Жэрар дэ Нэрваль. Зялёная пачвара // Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання. Мінск, 2013.
• Марыя Французская. Лэ пра салаўя (разам з Ганнай Янкутай) // ПрайдзіСвет № 5.
• Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон. Прыгажуня і Пачвара // ПрайдзіСвет № 10.
• Жан Жыраду. На валаску // ПрайдзіСвет № 9; Літаратурная Беларусь. 25 мая 2012. Злачынства, сэр! Зборнік дэтэктыўнага апавядання. Мінск, 2013.
З мовы скотс
рэдагаваць• Робэрт Бэрнз. Вошы, убачанай у царкве на капялюшыку адной лэдзі // ПрайдзіСвет.
• Робэрт Фэргюсан. Элегія на смерць містэра Дэвіда Грэгары, прафесара матэматыкі Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта // ПрайдзіСвет № 4.
• Албрэхт Радэнбах. Мір. Песняру радасці (вершы) // ПрайдзіСвет № 4.
• Тон Тэлеген. Казкі // ПрайдзіСвет № 10. Штосьці ад сонца (разам з Ганнай Янкутай) // Літаратурна-забаўляльны дзіцячы альманах «Гарбузік: цуды свету». — Мінск, 2016.
• Мы цябе вітаем: калядка (разам з Ганнай Янкутай) // ПрайдзіСвет.
З мовы афрыкаанс
рэдагаваць• Крысціян Фрэдэрык Луі Лейпалт. У канцлагеры // ПрайдзіСвет № 7; Літаратурная Беларусь. 24 чэрвеня 2011.
• Албэрту Каэйру. Вершы // ПрайдзіСвет № 4; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
• Фернанду Песоа. Малітва // ПрайдзіСвет № 2; Дзеяслоў. № 47 (4’10).
• Готфрыд Бэн. «Вершы» // ПрайдзіСвет № 4.
• Тэадор Крамер. Вершы // ARCHE. № 108 (9’2011).
• Райнэр Марыя Рыльке. Вершы // ARCHE. № 108 (9’2011).
• Імануэль Вайсглас. Ён // ARCHE. № 103 (4’2011).
• Багдан-Ігар Антоныч. Рамантызм // ПрайдзіСвет № 2. Вершы // Дзеяслоў. № 47 (4’10).
• De brevitate vitae (Gaudeamus igitur; разам з Ганнай Янкутай).
• Даніэль Клугер. Баскервільская містэрыя (урыўкі) // ПрайдзіСвет № 10.
• Уладзімір Караткевіч. Ода ереси. Демон (вершы) // ПрайдзіСвет № 8.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Старонка на сайце ПрайдзіСвет, http://prajdzisvet.org/translators/19-matsijeuskaja-katsiaryna.html
- ^ «ПрайдзіСвет» ідзе ў Байнэт, 28.05.2009 | Навіны «Будзьма!» Культура, https://budzma.org/news/praydzisvyet-idzye-w-baynet.html?sphrase_id=47308
- ^ Старонка на сайце «Саюу беларускіх пісьменнікаў», https://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:c8gS0ljP3BEJ:https://lit-bel.org/friends/m/matsie-skaya-katsyaryna-syargee-na/+&cd=4&hl=ru&ct=clnk&gl=by
- ^ Старонка на сайце «Саюу беларускіх пісьменнікаў», https://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:c8gS0ljP3BEJ:https://lit-bel.org/friends/m/matsie-skaya-katsyaryna-syargee-na/+&cd=4&hl=ru&ct=clnk&gl=by
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|