Баляслаў Ле́сьмян (па-польску: Bolesław Leśmian, сапр. Lesman; 22 студзеня 1877, Варшава5 лістапада 1937) — польскі паэт; прадстаўнік сымбалізму. Член Польскай акадэміі літаратуры (1933).

Баляслаў Лесьмян
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 студзеня 1877(1877-01-22)
Памёр 5 лістапада 1937(1937-11-05)[1] (60 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Зоф’я Чылінская[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт-адвакат, пісьменьнік
Гады творчасьці з 1895
Мова польская мова[2] і расейская мова
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Нарадзіўся ў інтэлігентнай габрэйскай сям’і. Бацька паэта вырас у асяродку гандляроў кнігамі, маці — у сям’і юрыста. Дзяцінства Б. Лесьмяна прайшло на Ўкраіне. Ён скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт (1903).

У 1901 годзе Баляслаў Лесьмян вярнуўся ў Варшаву. У 1901—07 супрацоўнік польскага і рускага пэрыядычнага друку. Падарожнічаў — Нямеччына, Францыя, — у Парыжы быў закаханы ў мастачку Сэліну Зундэрлянд, пасьля ажаніўся зь іншай мастачкай — Зоф’яй Чыліньскай. У пазьнейшыя гады сябраваў з Дорай Лебэнталь, для якой напісаў цыкль «Malinowy chruśniak». Быў знаёмы з колам мадэрністаў, пры спрыяньні свайго сябра Зянона Пшэмыцкага пачаў супрацоўнічаць з часопісам «Хімэра» («Chimera»). Быў адным са стваральнікаў экспэрымэнтальнага Мастацкага тэатра ў Варшаве (1911). У 1912-14 гадах зноў жыве ў Парыжы.

З 1918 па 1934 Лесьмян працуе натарыюсам у глухіх мястэчках — спачатку Грубешуве, пасьля ў Замосьці, але кар’ера яго складаецца няўдала: у 1929 годзе кампаньён зьбягае, скраўшы 20 тысячаў злотых. Гэтую суму мусіў выплаціць Лесьмян, што надоўга загнала паэта ў пазыкі; сям’я жыла амаль у галечы.

Аднак у час бадзяньня па польскай правінцыі Баляслаў Лесьмян выдаў адзін з самых знакамітых сваіх зборнікаў — кнігу «Луг» (Łąka). У 1935 паэт вяртаецца ў Варшаву, а ў 1936 выдае другі свой значны зборнік — «Цяністы напой» (Napój cienisty).

Ва ўмовах нарастаньня нацызму памёр ад сардэчнага прыступу.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкавацца Б. Лесьмян пачаў яшчэ ў 1895 годзе, калі ў часопісе «Вандроўнік» (Wędrowiec) выйшла падборка яго вершаў. Аднак доўгі час яго паэзія была малавядомай, нягледзячы на тое, што яе цанілі творцы-сучасьнікі, напрыклад, Юльян Тувім. Дзеля таго каб яго яго прозьвішча гучала больш па-польску, паэт зьмяняе ў ім два гукі і зь Лесмана ператвараецца ў Лесьмяна. У 1912 годзе выдае кніжку «Сад на раздарожжы» (Sad rozstajny), якая праходзіць незаўважнай.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Луг» (1920), «Цяністы напой» (1936), «Лясное дзеяньне» (выд. 1938), апрацовак народных казак «Казанні пра Сезама», «Прыгоды Сындбада-Марахода» (абедзьве 1913), эсэ, літаратурных артыкулаў, перакладаў.

Паэзіі Б. Лесьмяна ўласьцівы шчырасьць і палкасьць пачуцьця, імкненьне спазнаць прыроду; стыль адметны ўжываньнем архаізмаў, дыялектызмаў і неалагізмаў, многія зь якіх пасьля ўвайшлі ў польскую мову. Паэзія Лесьмяна — гэта своеасаблівы фантастычны сьвет са сваёй уласнай міталёгіяй і філязофіяй; яе крыніцамі былі і ўзгадкі паэта пра ўкраінскую прыроду, і польскі фальклёр, і ўласнае бачаньне рэчаіснасьці.

Яго часта называлі «паэтам мёртвых»: месца дзеяньня многіх яго вершаў — тагасьветныя прысады ці нябыт. Аднак сьмерць у яго міталёгіі набывае новае значэньне: нябыт, пустата амаль прысутнічаюць у штодзённым жыцьці. Але і наадварот — былое жыцьцё застаецца зь мёртвымі пасьля сьмерці: часам цяжка правесьці мяжу, дзе заканчваецца жыцьцё, а дзе пачынаецца сьмерць.[3]

На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі Ян Чыквін[4], Алег Лойка[5], Інэса Кур’ян[6], Алег Мінкін[7], Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Ігар Жалткоў, Марыя Мартысевіч[3].

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Пан Блішчынскі. Мн., 1994.
  • Выбраныя вершы: пераклад з польскай [К. Маціеўскай, Г. Янкуты]. Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 95, [2] с. — (Паэты планеты).
  1. ^ Bolesław Leśmian (pierwotnie Lesman) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ Leśmian, Bolesław // CONOR.SI
  3. ^ а б prajdzisvet.org
  4. ^ Лісце срэбнай таполі: З польскай лірыкі ХХ ст. / Выбраў і пераклаў Чыквін Я.Беласток, 1999
  5. ^ Напярэймы: ад Буга да Варты: Анталогія польскай паэзіі. У 2-х т. Т.1. / Пер. з польскай А.Лойкі. –Мн.:«Энцыклапедыкс»,2003.–386с.
  6. ^ Каляровая карова: Анталогія польскай дзіцячай паэзіі / Пер. з польскай і ўклад. І.Кур'ян // Мінск,2007.
  7. ^ Алег Мінкін: Нашай літаратуры бракуе мэтафізыкі

Літаратура

рэдагаваць
  • Мапюковіч С. Лесьмян // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць