Анджэй Тшэбіньскі (па-польску: Andrzej Trzebiński; 27 студзеня 1922, Радгашч, Польшча12 лістапада 1943, Варшава) — польскі паэт, драматург, літаратурны крытык і публіцыст з пакаленьня Калюмбаў.

Анджэй Тшэбіньскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 студзеня 1922(1922-01-27)[1][2]
Памёр 12 лістапада 1943(1943-11-12)[1][2] (21 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, літаратурны крытык
Мова польская мова[3]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў гімназію імя Тадэвуша Чацкага, у 1940 годзе распачаў навучаньне ў падпольным Варшаўскім унівэрсытэце, дзе вывучаў славістыку і польскую філялёгію. Прафэсара Станіслава Адамчэўскага, які зрабіў на яго вялікі ўплыў, называў сваім першым настаўнікам. Як і многія яго аднагодкі, спалучаў навучаньне з працай (пілавальніка на чыгунцы) і кансьпірацыйнай дзейнасьцю. Ад 1942 году быў зьвязаны з Канфэдэрацыяй народа — польскай падпольнай ваенна-палітычнай арганізацыяй, што дзейнічала ў 1940—1943 гг.

У падпольлі перадусім быў заняты арганізацыяй літаратурнага руху. Браў удзел у выданьні часопіса «Мастацтва і народ» (Sztuka i Naród) ад пачатку яго заснаваньня. Напісаў значную колькасьць праграмных артыкулаў, у якіх фармуляваў задачы літаратуры і месца ў ёй новага пакаленьня творцаў ва ўмовах акупацыі. У пачатку чэрвеня 1943 году стаў галоўным рэдактарам гэтага часопіса, заняўшы месца свайго найбліжэйшага сябра Вацлава Баярскага, сьмяротна параненага падчас ускладаньня вянка на магілу Мікалая Капэрніка — акцыі пратэсту супраць сьвяткаваньня немцамі 400-гадовага юбілею вучонага як прыналежнага да нямецкай нацыі. Быў галоўным рэдактарам «Мастацтва і народа» да свайго арышту 6 лістапада 1943.

Тшэбіньскі — заснавальнік і першы кіраўнік «Культурніцкага руху» (Ruch Kulturowy), які пастуляваў адсутнасьць падзелу на партыі і арганізацыі. Тшэбіньскі быў адным з суаўтараў маніфэсту «Руху», які пабачыў сьвет у № 14-15 «Мастацтва і народа» — у сьнежні 1944 году, праз год пасьля сьмерці паэта.

Як рэдактара «Мастацтва і народа» Тшэбіньскага доўга расшуквалі немцы, але арыштавалі яго не ў сувязі з кансьпірацыйнай дзейнасьцю, а за «незаконныя» абеды ў фабрычнай сталоўцы пад імем Анджэя Яраціньскага, на якія ён ня меў права, бо не працаваў на фабрыцы. Свайго сапраўднага імені Тшэбіньскі не назваў і быў расстраляны ў вулічнай расправе на рагу варшаўскіх вуліцаў Варэцкая і Новы Сьвят.

Анджэю Тшэбіньскаму прысьвечаны мэмуарны аповед Тадэвуша Бароўскага «Партрэт сябра» з цыклю «Экзамен на Гандлёвай».

Большасьць твораў са спадчыны Тшэбіньскага згарэла падчас Варшаўскага паўстаньня, ацалела ўсяго каля 400 старонак. Гэта вершы, драматычны гратэск «Каб падняць ружу» (у якой аўтар рэалізаваў сваю канцэпцыю драмы, выкладзеную ў артыкуле «Лабараторыя драмы»), фрагмэнты няскончанай фаовесьці «Кветкі з забароненых дрэваў», публіцыстычныя артыкулы і дзёньнік.

Эсэістыка

рэдагаваць
  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Andrzej Trzebiński // SNAC (анг.) — 2010.
  3. ^ Trzebiński, Andrzej, 1922-1943 // CONOR.SI

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць