Але́на Пятро́віч (Лянке́віч; нарадзілася ў 1985 годзе, Віцебск) — беларуская перакладчыца.

Алена Пятровіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1985
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца
Мова беларуская мова
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыла філялягічны факультэт БДУ ў 2008 годзе і магістратуру пры ім у 2009 годзе. З 2006 году наведвае Беларускі Калегіюм і Перакладніцкую майстэрню.

Перакладае з польскай, украінскай, ангельскай і чэскай моваў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE». У перакладзе Алены Пятровіч выйшаў раман Рышарда Капусціньскага «Падарожжы з Герадотам».

Жыве ў Менску.

Узнагароды

рэдагаваць

Ляўрэат арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя У. Караткевіча (2005) і К. Шэрмана (2009). У апошнім зь іх перамагла як перакладчык казкі «Акадэмія доктара Клякса» (Akademia pana Kleksa) Яна Бжэхвы.

Пераклады

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Беларуская мова: карыстальнікі і прыхільнікі (белар.) // Беларуская думкаБеларускае тэлеграфнае агенцтва, 2015. — вып. 4. — С. 52. — ISSN 0023-3102