Зельзін

вёска ў Зеляневіцкім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Зэльзін»)

Зе́льзін, ці Зе́льдзень (мясц.) [2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 54 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі БаранавічыСьвіслач.

Зельзін
трансьліт. Zieĺzin
Крыжаўзьвіжанская царква
Крыжаўзьвіжанская царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Зеляневіцкі
Насельніцтва
колькасьць: 59 чал. (2009)
колькасьць двароў: 48
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225156[1]
СААТА: 1256825031
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′51.15″ пн. ш. 24°42′14.00″ у. д. / 52.8975417° пн. ш. 24.7038889° у. д. / 52.8975417; 24.7038889Каардынаты: 52°53′51.15″ пн. ш. 24°42′14.00″ у. д. / 52.8975417° пн. ш. 24.7038889° у. д. / 52.8975417; 24.7038889
Зельзін на мапе Беларусі ±
Зельзін
Зельзін
Зельзін
Зельзін
Зельзін
Зельзін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Школа, праваслаўная царква і прыход Падароскага дэканату, маёнтак Быхаўцаў[4]. Пасьля здушэньня Студзеньскага паўстаньня, у якім бралі ўдзел і Быхаўцы, цар пастанавіў распрадаць частку іхніх уладаньняў — маёнткі Зельзін і Юзафполь. Скрайні тэрмін продажу — 10 сьнежня 1867, у іншым выпадку яны мелі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы[5]. Адну частку Зельзіна, на 2780 дзесяцінаў, разам з фальваркамі Лаўрынавічы і Юзафполь выкупіў род Івановых. Другой часткай, на 426 дзесяцінаў (разам з фальваркам Церабух, які некалі месьціўся паўднёвей Зельзіна і на ўсход ад Кру́пы), напрыканцы XIX ст. валодаў Казімер Брант[4] (таму гэтая частка і стала цяперашней вёскай Брантоўцы). Быхаўцам застаўся фальварак Адамкаў (Адамкова)[5], побач з Лыскавам. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы было 253 жыхары, у маёнтку — 27 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 258 жыхароў (перапіс); 1970 год — 232 жыхары; 1999 год — 105 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 106 жыхароў, 53 гаспадаркі; 2005 год — 59 жыхароў, 48 двароў[7]; 2009 год — 59 жыхароў[8]

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н536 ЯрашэвічыЗіновічыМагілёўцы[9].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзіба (зруйнаваная за савецкім часам)
  1. ^ Алфавитный список улиц по Зельзин (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 23 жніўня 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246
  3. ^ Zelzin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568
  4. ^ а б Zelzin (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568
  5. ^ а б Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005.
  6. ^ Зельзін, вёска. Radzima.net. Праверана 23 жніўня 2012 г.
  7. ^ Зельзін // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 507
  8. ^ https://web.archive.org/web/20150626134609/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/bresckaja.htm
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 23 жніўня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць