Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Зельзін)
Славутасьць | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Зельзінская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Зельзін |
Каардынаты | 52°54′13.07″ пн. ш. 24°42′3.25″ у. д. / 52.9036306° пн. ш. 24.7009028° у. д.Каардынаты: 52°54′13.07″ пн. ш. 24°42′3.25″ у. д. / 52.9036306° пн. ш. 24.7009028° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата заснаваньня | 1878 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўная царква ў Зельзіне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1878 року. Храм — помнік эклектычнае архітэктуры, ахоўваецца дзяржавай.
Мінуўшчына
рэдагавацьПершая царква ў Зельзіне была пабудаваная ў 1420—1430-я рокі. Як сьведчыць паданьне, яе паставіла княгіня на месцы, дзе ледзь не загінула ў балоце, ды была выратаваная дзякуючы дапамозе падасьпелых паляўнічых.
Новая Крыжаўзьвіжанская царква была пабудаваная ў XIX стагодзьдзі на зямлі прыходзкіх могілак. Са старое царквы ў яе перанесьлі асабліва шанаваны мясцовымі жыхарамі абраз Божай Маці і дубовы крыж.
У 1900 року на сродкі сьвятара Антонія Радкевіча ля царквы была пастаўленая мураваная капліца, асьвечаная ў гонар сьвятых віленскіх пакутнікаў Антонія, Яна і Яўстаха.
У 1962 року, за савецкім часам, царква адабраная пад вясковы клюб. Царкоўнае начыньне і абразы перавезьлі ў лыскаўскую царкву, частку царкоўных кніг — у ружанскі касьцёл. Аднак памяшканьне царквы, якое патрабавала рамонту, так і не было пад яго прыстасаванае, і дырэктар мясцовай школы Шыманскі выкарыстоўваў храм як стралковы цір для вучняў.
У 1963 царква зьнішчаная пажарам[1], засталіся адно каменныя сьцены.
У пачатку 90-х пачалося аднаўленьне царквы. З дапамогай мясцовых калгасаў будынак быў адрэстаўраваны практычна за год. У 1994 (паводле іншых зьвестак — у 1995[1]) царква была асьвечаная мітрапалітам Філярэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. У 1995 было набытае неабходнае царкоўнае начыньне, добраўпарадкаваная царкоўная тэрыторыя, а таксама адноўленая каплічка ў гонар сьвятых віленскіх мучанікаў.
Першым настаяцелем царквы пасьля Саветаў стаў сьвятар Ігар Мрыхін.
Архітэктура
рэдагавацьЦарква была пабудаваная з каменю, накрытая белай бляхай.
Асноўны аб’ём прастакутны, накрыты двухсхільным дахам. Ля ўваходу драўляны бабінец, да апсіды з паўночнага боку прымыкае рызьніца.
Іканастас каменны, атынкаваны з абодвух бакоў. У дэкоры выкарыстаныя фрызы, пілястры, аркавыя абоймы царскіх варотаў і бакавых дзьвярэй.
Па восі царквы стаіць каменная двухярусная званіца, звон для якой падараваў расейскі цар Аляксандар II[1].
Настаяцелі
рэдагавацьКрыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в Свято-Крестовоздвиженскому храму в деревне Зельзин Пружанского района Брестской области исполняется 130 лет (рас.) Белорусский православный информационный портал. Приход иконы Божией Матери «Всех скорбящих радость» (27 верасьня 2008). Праверана 29 лютага 2012 г.
- ^ д. Зельзин. Храм в честь Воздвижения Креста Господня (1878) (рас.) Православіе.By Праверана 21 чэрвеня 2016 г.
- ^ Нізкі паклон табе, таварыш бацюшка! (рас.) Навіны. Раённыя будні (21 чэрвеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016 г.
- ^ Скончался протоиерей Василий Байчик (рас.) Православие и современность.. Саратовская и Вольская епархия. Праверана 23 жніўня 2012 г.
- ^ Свято-Крестовоздвиженскому храму в деревне Зельзин Пружанского района Брестской области исполняется 130 лет (рас.) Собор.by Праверана 21 чэрвеня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000609 |