Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Зельзін)

праваслаўная царква ў Зельзіне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1878 року
Славутасьць
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Зельзінская царква
Зельзінская царква
Краіна Беларусь
Вёска Зельзін
Каардынаты 52°54′13.07″ пн. ш. 24°42′3.25″ у. д. / 52.9036306° пн. ш. 24.7009028° у. д. / 52.9036306; 24.7009028Каардынаты: 52°54′13.07″ пн. ш. 24°42′3.25″ у. д. / 52.9036306° пн. ш. 24.7009028° у. д. / 52.9036306; 24.7009028
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата заснаваньня 1878
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́праваслаўная царква ў Зельзіне Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1878 року. Храм — помнік эклектычнае архітэктуры, ахоўваецца дзяржавай.

Мінуўшчына рэдагаваць

Першая царква ў Зельзіне была пабудаваная ў 1420—1430-я рокі. Як сьведчыць паданьне, яе паставіла княгіня на месцы, дзе ледзь не загінула ў балоце, ды была выратаваная дзякуючы дапамозе падасьпелых паляўнічых.

Новая Крыжаўзьвіжанская царква была пабудаваная ў XIX стагодзьдзі на зямлі прыходзкіх могілак. Са старое царквы ў яе перанесьлі асабліва шанаваны мясцовымі жыхарамі абраз Божай Маці і дубовы крыж.

У 1900 року на сродкі сьвятара Антонія Радкевіча ля царквы была пастаўленая мураваная капліца, асьвечаная ў гонар сьвятых віленскіх пакутнікаў Антонія, Яна і Яўстаха.

У 1962 року, за савецкім часам, царква адабраная пад вясковы клюб. Царкоўнае начыньне і абразы перавезьлі ў лыскаўскую царкву, частку царкоўных кніг — у ружанскі касьцёл. Аднак памяшканьне царквы, якое патрабавала рамонту, так і не было пад яго прыстасаванае, і дырэктар мясцовай школы Шыманскі выкарыстоўваў храм як стралковы цір для вучняў.

У 1963 царква зьнішчаная пажарам[1], засталіся адно каменныя сьцены.

У пачатку 90-х пачалося аднаўленьне царквы. З дапамогай мясцовых калгасаў будынак быў адрэстаўраваны практычна за год. У 1994 (паводле іншых зьвестак — у 1995[1]) царква была асьвечаная мітрапалітам Філярэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. У 1995 было набытае неабходнае царкоўнае начыньне, добраўпарадкаваная царкоўная тэрыторыя, а таксама адноўленая каплічка ў гонар сьвятых віленскіх мучанікаў.

Першым настаяцелем царквы пасьля Саветаў стаў сьвятар Ігар Мрыхін.

Архітэктура рэдагаваць

Царква была пабудаваная з каменю, накрытая белай бляхай.

Асноўны аб’ём прастакутны, накрыты двухсхільным дахам. Ля ўваходу драўляны бабінец, да апсіды з паўночнага боку прымыкае рызьніца.

Іканастас каменны, атынкаваны з абодвух бакоў. У дэкоры выкарыстаныя фрызы, пілястры, аркавыя абоймы царскіх варотаў і бакавых дзьвярэй.

Па восі царквы стаіць каменная двухярусная званіца, звон для якой падараваў расейскі цар Аляксандар II[1].

Настаяцелі рэдагаваць

  • Чапляеўскі[2]
  • Антоні Радкевіч ( 13 студзеня 1901)
  • Кірыл Турцэвіч
  • Антон Юшко (1930-я — 1949)[3]
  • Васіль Байчык (да 1953)[4]
  • Ігар Мрыхін (1995 — ?)
  • Аляксандар Сень (к. 2008?)[5]

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ а б в Свято-Крестовоздвиженскому храму в деревне Зельзин Пружанского района Брестской области исполняется 130 лет (рас.) Белорусский православный информационный портал. Приход иконы Божией Матери «Всех скорбящих радость» (27 верасьня 2008). Праверана 29 лютага 2012 г.
  2. ^ д. Зельзин. Храм в честь Воздвижения Креста Господня (1878) (рас.) Православіе.By Праверана 21 чэрвеня 2016 г.
  3. ^ Нізкі паклон табе, таварыш бацюшка! (рас.) Навіны. Раённыя будні (21 чэрвеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016 г.
  4. ^ Скончался протоиерей Василий Байчик (рас.) Православие и современность.. Саратовская и Вольская епархия. Праверана 23 жніўня 2012 г.
  5. ^ Свято-Крестовоздвиженскому храму в деревне Зельзин Пружанского района Брестской области исполняется 130 лет (рас.) Собор.by Праверана 21 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000609