Зельзін
Зе́льзін, ці Зе́льдзень (мясц.) [2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 54 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач.
Зельзін | |
трансьліт. Zieĺzin | |
Крыжаўзьвіжанская царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 59 чал. (2009) |
колькасьць двароў: | 48 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225156[1] |
СААТА: | 1256825031 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′51.15″ пн. ш. 24°42′14.00″ у. д. / 52.8975417° пн. ш. 24.7038889° у. д.Каардынаты: 52°53′51.15″ пн. ш. 24°42′14.00″ у. д. / 52.8975417° пн. ш. 24.7038889° у. д. |
± Зельзін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Школа, праваслаўная царква і прыход Падароскага дэканату, маёнтак Быхаўцаў[4]. Пасьля здушэньня Студзеньскага паўстаньня, у якім бралі ўдзел і Быхаўцы, цар пастанавіў распрадаць частку іхніх уладаньняў — маёнткі Зельзін і Юзафполь. Скрайні тэрмін продажу — 10 сьнежня 1867, у іншым выпадку яны мелі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы[5]. Адну частку Зельзіна, на 2780 дзесяцінаў, разам з фальваркамі Лаўрынавічы і Юзафполь выкупіў род Івановых. Другой часткай, на 426 дзесяцінаў (разам з фальваркам Церабух, які некалі месьціўся паўднёвей Зельзіна і на ўсход ад Кру́пы), напрыканцы XIX ст. валодаў Казімер Брант[4] (таму гэтая частка і стала цяперашней вёскай Брантоўцы). Быхаўцам застаўся фальварак Адамкаў (Адамкова)[5], побач з Лыскавам. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы было 253 жыхары, у маёнтку — 27 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).
Насельніцтва
рэдагавацьТранспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[9].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Сядзіба (зруйнаваная за савецкім часам)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Зельзин (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 23 жніўня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246
- ^ Zelzin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568
- ^ а б Zelzin (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 568
- ^ а б Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005.
- ^ Зельзін, вёска. Radzima.net. Праверана 23 жніўня 2012 г.
- ^ Зельзін // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 507
- ^ https://web.archive.org/web/20150626134609/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/bresckaja.htm
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 23 жніўня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зельзін , Radzima.org
- Зельзін (рас.), Глёбус Беларусі