Дагела (Дагель, Догель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Dagela
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Dago + Gelo
Dago + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Дагель, Догель
Вытворныя формы Даўгайла, Даўгіла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дагела»

Паходжаньне

рэдагаваць

Дагела, пазьней Дэгела (Dagela, Degele[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даг- (-дак-, -таг-) (імёны ліцьвінаў Дакель, Шыдаг, Ядаг; германскія імёны Dacilus, Sidag, Adago) паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].

У Прусіі бытавала імя Догел: Dogel (1309 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dogela (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[6]; Piotr Dagiel (23 сакавіка 1645 году, 2 траўня 1654 году)[7]; pana Dogieła (9 сакавіка 1704 году)[8]; Józef Kazimierz Dagielewicz (1751 год)[9]; Piotr Dogiel (6 лютага 1764 году)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Догелі (Dogiel) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[12].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Догелі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 117.
  2. ^ L’Année épigraphique: revue des publications épigraphiques relatives a l’antiquité romaine. — Presses Universitaires de France, 2005. P. 400.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 499.
  6. ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 33.
  7. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 137, 213.
  8. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 3, т. 2. — Киев, 1868. С. 623.
  9. ^ Giełwany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  10. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 164.
  11. ^ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 342.
  12. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 259.