Давойна
Давойна (Давойн) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Давойна лац. Davojna | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Davo + Uuenna |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Давойна» |
Паходжаньне
рэдагавацьДава (Davo) і Вуйна (Uuenna) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайніла, Войнар, Войнат; германскія імёны Vuinla, Wunar, Wonnat) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3]. Такім парадкам, імя Давойна азначае «годны да шчасьця»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dowoyn Wysigirdonis (18 студзеня 1401 году)[5]; Ywasconis Dowoynowicz[6], Iwaschconis Dowoynowicz[7] (1 верасьня 1431 году); Olechno Dowoynowicz (15 кастрычніка 1432 году)[8]; Andruschko Dowoynowicz (27 лютага 1434 году)[9]; Olechnone Dowoynowycz (15 верасьня 1434 году)[10]; Olechno Dowoynowicz Lidensis, capitanei (7 лютага 1435 году)[11]; Ивашку Довоиновичу[12], Ондрюшко Довоинович(ъ)[13], Олехно Довоиновичъ[14] (9 лістапада 1449 году); Олехно Довойновичь (8 студзеня 1452 году, 29 лістапада 1459 году)[15]; Andrea Dowoynowicz (23 красавіка 1452 году)[16]; Oliechno Dowoynowicz (6 красавіка 1459 году)[17]; Iwaszko Dowoynowicz[18], Olechno Dowoynowicz[19] (25 траўня 1460 году); Oliechno Dowoynowycz (19 ліпеня 1470 году)[20]; Jacobus Dewoiniowicz Blotna, domicellus castri Droichensis (12 ліпеня 1489 году)[21]; homines… Dowoyno (3 чэрвеня 1494 году)[22]; Jacobus Dovoynovicz (24 ліпеня 1499 году)[23]; Iacobus Dowoynowycz… Georgius Dowoynowycz (9 верасьня 1501 году)[24]; Petro Dovoynovycz (3 кастрычніка 1501 году)[25]; Jacobo Dowoynowycz… Georgio Dowoynowycz (23 кастрычніка 1501 году)[26]; Georgius Dovoynowycz… Andreas Dovoynowycz (30 кастрычніка 1501 году)[27]; до пана Зуба Довоиновича (25 ліпеня 1509—1512 гадоў)[28]; Петрашко Довоинович (да 1533 году)[29]; dominus Joannes Dowoinowicz (23 сакавіка 1533 году)[30]; панъ Станислав Станиславович Довойна (21 лютага 1547 году)[31].
Носьбіты
рэдагаваць- Давойна Вісігердавіч († па 1401) — літоўскі баярын; меў сыноў Івана (Івашку), Алехну і Андрэя (Андрушку), пачынальнік роду Давойнаў
- Станіслаў Андрэевіч Давойна († 1566) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста бабруйскі, кобрынскі і пінскі[32]
- Станіслаў Юхнавіч Тамашэвіч Давайновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[33]
- Мікалай Тамковіч Давойна — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік смаленскі ў 1701—1705 гадох[34]
- Уладзіслаў Давойна Салагуб († 1714) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік берасьцейскі[35]
- Мікалай Давойна Салагуб († па 1724) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік вількамірскі, браслаўскі і берасьцейскі[36]
- Ян Міхал з Давойна Салагуб (каля 1697—1748) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, лоўчы і падскарбі вялікі літоўскі, ваявода берасьцейскі[37]
- Казімер Давойна Сьвяцкі — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ротмістар аршанскі і крайчы полацкі[38]
З XVII ст. прыдомкам Давойна карысталіся літоўскія шляхецкія роды Сьвяцкіх, Сыльвэстровічаў[39] і Салагубаў[40].
Дэвойны (Dewojna) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[41].
Давойны гербу Шэліга — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[42].
Дэвэйны[43], Давойны-Лук’янскія[44] і Давойны-Петрашэвічы[45] — літоўскія шляхецкія роды.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1664.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 137.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 154.
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 2. — Cracoviae, 1891. P. 343.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 60.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 62, 65.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66—68.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48, 52.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 236.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 50.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 261.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 262.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 65.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 189.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 482.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 128.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 133.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 142.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 147.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 148.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 265.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 22.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 221.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 28. — Витебск, 1900. С. 230.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 73.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 1.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 188.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 171.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 83, 385.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 203.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 5. Ziemia połocka i województwo połockie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2018. S. 117, 199.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 32.
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897. S. 33.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 463.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 74.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)