Ян Міхал Салагуб
Ян Міхал Салагуб (каля 1697 — 5 траўня 1748[1]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1724—1731) і падскарбі вялікі літоўскі (1731—1746), ваявода берасьцейскі (з 1746).
Ян Міхал Салагуб, каля 1740 | |
Герб «Праўдзіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1697 |
Памёр | 5 траўня 1748 |
Пахаваны | |
Род | Салагубы |
Бацькі | Геранім Салагуб Кацярына з Гротгусаў |
Жонка | Алена з Шамоўскіх Крыстына з Крышпін-Кіршэнштайнаў Тэрэза з Агінскіх |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Кацярына, Юзэф Антоні, Антоні Юзэф, Ганна |
Быў старостам рэчыцкім, азярышчанскім, стралецкім і саньніцкім. Кавалер ордэна Белага Арла (1732)[2].
Валодаў Горы-Горкамі, Чарэяй, Туравам, Івянцом.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Салагубаў гербу «Праўдзіч», сын Гераніма (каля 1640 — 1708), чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротгусаў.
Зрабіў выдатную палітычную кар’еру. 16 лютага 1713 атрымаў урад чашніка жамойцкага, 22 верасьня 1722 — падкаморыя гастынскага. З 24 сакавіка 1724 стаў лоўчым вялікім літоўскім, таго ж году быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага. Абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1729 і 1747[3]. 16 сьнежня 1731 атрымаў урад падскарбія вялікага літоўскага, 24 лістапада 1746 — ваяводы берасьцейскага. Пахаваны ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску[4].
Першы раз ажаніўся ў 1706 з Аленай (да 1685 — 1727), дачкой кашталяна гастынінскага Яна Шамоўскага. Другі раз — 28 лютага 1728 з Крыстынай (пам. у 1751), дачкой ваяводы віцебскага Андрэя Казімера Крышпін-Кіршэнштайна і ўдавой харунжага надворнага літоўскага Казімера Пакаша. Трэці раз — у ліпені 1739 з Тэрэзай (1720—1773), дачкой ваяводы віленскага Казімера Дамініка Агінскага. Другі і трэці шлюбы былі бядзьдзетнымі. Дзеці ад першага шлюбу:
- Кацярына (1708—1778), манашка
- Юзэф Антоні (1709—1781), ваявода віцебскі
- Антоні Юзэф (па 1710 — 1759), генэрал літоўскай артылерыі
- Ганна (каля 1710 — 1756), жонка падкаморага гастынінскага Тамаша Шчавінскага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Салагубы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 537.
- ^ Męclewska М. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008.
- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Салагубы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 209.
- ^ Jan Sołłohub h. Prawdzic Drzewo genealogiczne plewako Праверана 21 кастрычніка 2014 г.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8