42-я сустрэча беларускіх вікіпэдыстаў 12 кастрычніка 2023 году ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа з 18:30 да 20-й гадзіны.

  1. Справаздача беларускага прадстаўніка з Сустрэчы Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Тбілісі 15—17 верасьня;
  2. Падвядзеньне вынікаў «Месяцу істотных артыкулаў»;
  3. Прапанова правіла Вікіпэдыя:Абраньне для ўвядзеньня тэрмінаў паўнамоцтваў адмінаў і бюракратаў.

Менск, Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 15, каб. 306 (заля пэрыядычных выданьняў).

Просьба: калі ласка, вазьміце з сабой пашпарт (і студэнцкі білет, калі вы студэнт), каб атрымаць чытацкі білет на 1-м паверсе (каб. 106).

Абмеркаваньне рэдагаваць

  1.  W распавёў, што адбывалася на Вікісустрэчы Вікімэдыяў ЦУЭ ў Тбілісі, якія працоўныя сэкцыі і круглыя сталы былі ім наведаныя і што ён там зьведаў цікавага ды актуальнага для беларускай вікісупольнасьці. Падчас свайго выступу ён таксама распавёў пра праекты і кампаніі, якія ладзяць іншыя супольнасьці і якія ў пэрспэктыве могуць быць рэалізаваныя ў Беларусі.

Удзельнікі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць