Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю. 2 тыдні на рэцэнзіі без заўвагі.--Удзельнік:W 14:53, 28 траўня 2022 (UTC+3)
  2. Падтрымліваю. Саша из Киева (гутаркі) 22:46, 3 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. ---Zemant (гутаркі) 12:05, 4 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
  4. Падтрымліваю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:00, 4 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
  5. Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 17:51, 4 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
  6. Падтрымліваю. --Удзельнік:Spadar Sozhau 11:48, 7 чэрвеня 2022‎ (UTC+3) (напісаў, але не падпісаўся)
  7. Падтрымліваю. --Удзельнік:Temra 14:12, 7 чэрвеня 2022‎ (UTC+3)
  8. Падтрымліваю [[Удзельнік:Spadar Sozhau ]
  9. Падтрымліваю. --SergeiSEE (гутаркі) 21:51, 19 ліпеня 2022 (+02)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Не магу зразумець наступны момант: калі «суд» пастанавіў ліквідаваць ГА «Таварыства беларускай мовы» яшчэ 8 лістапада 2021 году, то як тады магчыма, што «На 2022 год Таварыства налічвала каля 450 мясцовых суполак у складзе 41 гарадзкой і раённай арганізацыі, аб'яднаных у 6 абласных юрыдычных асобаў». Неяк гэтая супярэчлівасьць зусім не тлумачыцца ў артыкуле. Таксама засмучвае, што артыкул мае толькі 16 спасылак на крыніцы (калі ў афіцыйным адпаведніку іх 40). Яшчэ вось гэты абарот-клішэ ва ўводзінах «Застаючыся па-за палітыкаю» лепей было б прыбраць або чымсьці замяніць (нібы «не беручы ўдзелу ў палітычным змаганьні», але тая ж пані Анісім нават абіралася ў «палату», таму трэба шукаць нейкую іншую фармулёўку), бо ў бягучых умовах надта ўжо рэжа вочы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:43, 3 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за пытаньне і абедзьве заўвагі. «Ліквідаваць» — гэта пазбавіць дзяржаўнага ўліку юрыдычную асобу з банкаўскім рахункам, але не зачыніць само добраахвотнае таварыства, якое ўзьнікае да ўліку ў выглядзе арганізацыйнага камітэту. У нас 16 спасылак на крыніцы без паўтору, а ў афіцыйным разьдзеле 25 з 40 — гэта адна і тая самая спасылка на статут, што разьдзьмувае артыкул без павелічэньня яго сапраўднага зьместу. Прыбраў абарот-клішэ ва ўводзінах. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:16, 4 чэрвеня 2022 (UTC+3)

Згодны пра колькасьць крыніц. Арганізацыя праіснавала 32 гады. 16 крыніц - па адной на кожныя два гады яе існаваньня. Відаць, больш не было пра што пісаць. Можна было дапоўніць сьпіс слоўнікаў, выдадзеных па ініцыятыве арганізацыі - насамрэч іх больш, чым пералічана. У БелЭН напісана, што сход склікаўся кожныя два гады. Калі гэта зьмянілася з прыняцьцем новага статуту ў 2007 годзе, варта пра гэта ўзгадаць у разьдзеле «Гісторыя». Ня стаў бы ў артыкуле пералічваць усіх сябраў арганізацыі - можна было б проста дадаваць артыкулы пра адпаведных асоб у катэгорыю Сябры Таварыства беларускай мовы. Не галасую, таму што калісьці быў сябрам арганізацыі, г. зн. зьяўляюся зацікаўленай асобай. Усяго добрага. —Jarash (гутаркі) 08:38, 9 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за прапановы. Ужо маем 18 крыніцаў. Буду ўдзячны за згадку большага ліку выдадзеных слоўнікаў, бо ўжо пералічыў 5 сярод найбольш значных. Дадаў зьвесткі пра пэрыядычнасьць зьездаў да 2007 году на падставе Беларускай энцыкляпэдыі. Таксама буду ўдзячны за стварэньне артыкулаў пра сябраў Таварыства асабліва з улікам Вашага папярэдняга сяброўства. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:57, 9 чэрвеня 2022 (UTC+3)

Камэнтары

рэдагаваць

Абраны добрым.--Удзельнік:W 9:11, 12 чэрвеня 2022 (UTC+3)