Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:ВікіВясна-2015
Падвядзеньне вынікаў
рэдагавацьНадышоў час падводзіць вынікі конкурсу. Ёсьць магчымасьць узнагародзіць двух удзельнікаў з нашага разьдзелу + супэрпрыз найбольш актыўнаму зь іх, асобна ўзнагароджваецца пераможца па артыкулах Пружаншчыны. Паколькі іншых меркаваньняў не было, намінацыі наступныя. -- Renessaince 23:15, 4 чэрвеня 2015 (MSK)
Зьявіліся першыя водгукі. А я тым часам дзеля зручнасьці падбіў статыстыку па ўнёску кожнага ўдзельніка, які выканаў правілы (то бок ствараў артыкулы пра асобна ўзятую краіну ў «ейны» тыдзень ці пра Пружаншчыну), не зьяўляўся сябрам журы і ананімам. Можа быць, гэтая табліца дапаможа.
Удзельнік | Створаныя артыкулы | Палепшаныя артыкулы | Створаныя шаблёны |
---|---|---|---|
Alaksiej | 37 | — | 1 |
Cmok Padvilenski | 1 | — | — |
Da voli | 2 | — | — |
DobryBrat | 1 | — | — |
Dymitr | 6 | 8 | — |
Kažemaks | 2 | — | — |
Liashko | 4 | 1 | — |
Pudlašuk | 36 | — | 2 |
Raviaka Ruslan | 101 | — | 4 |
W | 1 | — | — |
Магчыма, дзе-небудзь памыліўся на ±1 артыкул, калі заўважыце — паведамляйце. Яшчэ можа хто падлічыць агульны аб’ём створаных удзельнікам артыкулаў, бо нехта ствараў паводле колькасьці, а нехта — паводле якасьці. -- Renessaince 12:10, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
Самаму актыўнаму ўдзельніку
рэдагавацьЗа стварэньне найбольшай колькасьці артыкулаў і шаблёнаў. Вылучаныя курсівам артыкулы ня ўлічваюцца. -- Renessaince 23:15, 4 чэрвеня 2015 (MSK)
- Паводле папярэдніх вынікаў, найбольшую колькасьць артыкулаў да конкурсу стварыў удзельнік:Raviaka Ruslan. --Jarash (гутаркі) 08:38, 5 чэрвеня 2015 (MSK)
- Raviaka Ruslan без сумневу напісаў найбольшую колькасьць артыкулаў, па маіх пераліках таксама атрымалася 101. (Hannabaradzina (гутаркі) 07:56, 6 чэрвеня 2015 (MSK))
Стваральніку самага поўнага артыкулу
рэдагавацьЗа стварэньне найбольшага па памеру і зьмесьце артыкулу. -- Renessaince 23:15, 4 чэрвеня 2015 (MSK)
- Тэхнічна найбуйнешы па памеру артыкул (22 474) — Азэрбайджанская кухня. (Hannabaradzina (гутаркі) 08:28, 6 чэрвеня 2015 (MSK))
- З першай узнагародай усё зразумела. З гэтай — трэба вызначыцца, ці ўзнагароджваем аднаго чалавека, ці розных, і прапаную зьвярнуць увагу ня толькі на тэхнічны бок, але й на зьмест. Прапаную звярнуць увагу, напрыклад, на артыкул Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі аўтарства Liashko. -- Renessaince 22:37, 6 чэрвеня 2015 (MSK)
- Таксама думала пра артыкул Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі, можам абраць яго. Хаця, калі шчыра, то сапраўды поўнага ды цікавага артыкулу ў гэтай намінацыі я для сябе так і не знайшла. (Hannabaradzina (гутаркі) 09:12, 7 чэрвеня 2015 (MSK))
- Вядома ж, гэта ня якасны і ня добры артыкул, але ў нас і не стаіць задача вызначыць такога. Трэба проста абраць найлепшы з усіх, што былі створаныя падчас конкурсу. -- Renessaince 10:47, 8 чэрвеня 2015 (MSK)
- Аб’ектыўна артыкул Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі мае менш крыніц, у параўнаньні з артыкулам Азэрбайджанская кухня. Асабіста я не бачу патэнцыялу ў артыкула Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі для дапрацоўкі да добрага. Разам з тым, артыкул Азэрбайджанская кухня ўжо артымаў статус абранага ў летувіскай вікіпэдыі. --Jarash (гутаркі) 21:49, 8 чэрвеня 2015 (MSK)
- Так, сапраўды, супраць фактаў не папрэш. Не зьвярнуў раней увагу на колькасьць крыніцаў — Азэрбайджанская кухня лепшы будзе. Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі дапрацоўваць можна было б, але ці стануць артыкулы добрымі/абранымі — неістотна, мы падводзім вынікі створанага падчас ВікіВясны. -- Renessaince 07:33, 9 чэрвеня 2015 (MSK)
- Аб’ектыўна артыкул Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі мае менш крыніц, у параўнаньні з артыкулам Азэрбайджанская кухня. Асабіста я не бачу патэнцыялу ў артыкула Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі для дапрацоўкі да добрага. Разам з тым, артыкул Азэрбайджанская кухня ўжо артымаў статус абранага ў летувіскай вікіпэдыі. --Jarash (гутаркі) 21:49, 8 чэрвеня 2015 (MSK)
- Вядома ж, гэта ня якасны і ня добры артыкул, але ў нас і не стаіць задача вызначыць такога. Трэба проста абраць найлепшы з усіх, што былі створаныя падчас конкурсу. -- Renessaince 10:47, 8 чэрвеня 2015 (MSK)
- Таксама думала пра артыкул Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі, можам абраць яго. Хаця, калі шчыра, то сапраўды поўнага ды цікавага артыкулу ў гэтай намінацыі я для сябе так і не знайшла. (Hannabaradzina (гутаркі) 09:12, 7 чэрвеня 2015 (MSK))
- З першай узнагародай усё зразумела. З гэтай — трэба вызначыцца, ці ўзнагароджваем аднаго чалавека, ці розных, і прапаную зьвярнуць увагу ня толькі на тэхнічны бок, але й на зьмест. Прапаную звярнуць увагу, напрыклад, на артыкул Юсіф Вэзір Чэмэнзэмінлі аўтарства Liashko. -- Renessaince 22:37, 6 чэрвеня 2015 (MSK)
Самаму актыўнаму стваральніку артыкулаў пра Пружаншчыну
рэдагавацьТут з нашага беларускамоўнага сэктару ўзяў удзел Da voli з двума артыкуламі ў ангельскай Вікі: Pruzhany Palace і Bielyja Lauki. Аднак ёсьць удзельнік з украінскай Вікіпэдыі ( AndriiDydiuk), які стварыў 16 артыкулаў. Прапаную знайсьці магчымасьць уганараваць яго. -- Renessaince 23:15, 4 чэрвеня 2015 (MSK)
- Давайце запросім AndriiDydiuk ў госьці на Пружаншчыну хіба. Я магу дадаткова ў Горадню запрасіць (Hannabaradzina (гутаркі) 08:28, 6 чэрвеня 2015 (MSK))
- Калі Андрэй Дыдзюк зацікавіцца магчымасцю наведаць Пружаншчыну, я таксама мог бы далучыцца да сумеснай вандроўкі, бо ніколі ня быў у тамтэйшых мясцінах. --Da voli (гутаркі) 07:51, 26 чэрвеня 2015 (MSK)
Пераможцы
рэдагавацьНарэшце журы вызначылася зь пераможцамі, і я рады абвясьціць вынікі конкурсу.
- Галоўная ўзнагарода — найбольш актыўнаму ўдзельніку — дастанецца Руслану Равяку за стварэньне найбольшай колькасьці артыкулаў і шаблёнаў — агулам 101 старонка!
- Прыз за стварэньне найбольш поўнага артыкулу, якім стаў Азэрбайджанская кухня, дастаецца… таксама Руслану Равяку!
- Але каб не было крыўдна, дык мы дзякуючы нашым сябрам з «Фалянстэру» вырашылі ўзнагародзіць яшчэ і ўдзельніка, што заняў другое месца па колькасьці зробленага ўнёску. Такім чынам, прыз за другое месца дастанецца Аляксею!
- Не забываймася таксама пра асобную катэгорыю за стварэньне артыкулаў пра Пружаншчыну. Тут таксама ёсьць адзінаасобны лідэр, і пікантнасьць сітуацыі ў тым, што ён з Украіны. Віншуем Андрэя Дыдзюка і спадзяемся яго ўбачыць дзеля ўручэньня ўзнагародаў! -- Renessaince 23:17, 10 чэрвеня 2015 (MSK)