Навасады 1

былы пасёлак у Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Наваса́ды 1[2]пасёлак у Барысаўскім раёне Менскай вобласьці. Навасады 1 уваходзяць у склад Лошніцкага сельсавету. 16 км на ўсход ад Барысава, 2 км да чыгуначнай станцыі Навасады на лініі Менск — Ворша, 87 км ад Менску[3]. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Ворша.

Навасады 1
трансьліт. Navasady 1
Першыя згадкі: 1885
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Лошніцкі
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва: 9 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222122
СААТА: 6208845081
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°14′59″ пн. ш. 28°42′14″ у. д. / 54.24972° пн. ш. 28.70389° у. д. / 54.24972; 28.70389Каардынаты: 54°14′59″ пн. ш. 28°42′14″ у. д. / 54.24972° пн. ш. 28.70389° у. д. / 54.24972; 28.70389
Навасады 1 на мапе Беларусі ±
Навасады 1
Навасады 1
Навасады 1
Навасады 1
Навасады 1
Навасады 1

Гісторыя

рэдагаваць

У 1885 годзе засьценак, у Лошніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе 4 двары, 28 жыхароў. У 1917 г. 7 двароў, 52 жыхары. Зь лютага да сьнежню 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, зь лютага — у ССР Літвы і Беларусі, з 31 ліпеня 1920 году ў БССР. З 20 жніўня 1924 году ў Лошніцкім сельсавеце Барысаўскага раёну Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году Менскай акруг, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 году 13 двароў, 55 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну зь 1 ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі[3]. Падчас вайны трое вяскоўцаў загінулі на фронце, чацьвёра зьніклі бязь вестак[4]. У 1960 годзе 81 жыхар. У 1988 годзе 12 гаспадарак, 33 жыхары. Пляніроўка ў 2 кароткія шыротныя вуліцы, зьвязаныя паміж сабой дарогай. Забудавана аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 11 жыхароў
  • 2008 год — 6 жыхароў, 5 двароў[3]
  • 2009 год — 9 жыхароў[1]
  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 75
  3. ^ а б в Навасады [вёска ў Лошніцкім с/с] // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 161
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 603. — ISBN 985-11-0077-3