Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Азіяцкі банк разьвіцьця

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю. 2 тыдні рэцэнзаваньня без заўвагі.--Удзельнік:W 14:02, 3 сьнежня 2022 (UTC+3)
  2. Падтрымліваю. --Удзельнік:Zemant 10:31, 7 сьнежня 2022 (+03)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. --Лобачев Владимир (гутаркі) 13:46, 7 сьнежня 2022 (+03)[адказаць]
  4. Падтрымліваю. --LA.Gloom1nati (гутаркі) 16:13, 7 сьнежня 2022 (UTC+3)
  5. Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 19:18, 8 сьнежня 2022 (+03)[адказаць]
  6. Падтрымліваю. --Gleb Leo (гутаркі) 00:04, 14 сьнежня 2022 (+03)[адказаць]

Дапрацоўкі

рэдагаваць

У мяне некалькі заўваг. Наконт мовы: разьвіцьцёвыя краіны (якія развіваюць). Чаму Арганізацыяй аб'яднаных народаў? Артыкул завецца менавіта Арганізацыяй аб'яднаных нацый. "сяброўка" - гэта дзяўчына, але не краіна. прылік - гэта "прыстойнасьць". "больш як падвоілася да" - парушаны парадак слоў. 1-е - можна зразумець і як "першае" і як "адзінае", "1-ю" - як "адзіную". Хіб у пунктуацыі: лішнія падвойныя дужкі. У разьдзеле "Мінуўшчына" краіны названыя па-рознаму. Цэйлон - гэта гістарычная назваШры-Ланкі. Разам з тым Рэспубліка Кітай завецца Тайванем (назва вострава). Я б пазначыў, што там канкрэтна маюцца на ўвазе мільёны даляраў ЗША. "У 1969 годзе пазычаньне з боку АБР больш як падвоілася з 42 да 98 млн даляраў ЗША." Маецца на ўвазе пазычаньне за год? Недапасаваны сказ: "асаблівую ўвага". Што такое "агульнай вагі галасоў сябраў"? У іншым месцы сказана проста "ад агульнага ліку галасоў". У разьдзеле "Кіраваньне" амаль усе сказы япоўныя: "Прымала новых сябраў і павялічвала статутны капітал банку." (маецца на ўвазе рада кіраўнікоў?) Відаць, гэта даслоўны пераклад з крыніцы. Што такое "Установа АБР"? 19 крыніц. Усяго 4 незалежныя крыніцы. У францускай вэрсіі артыкула нават 33 крыніцы. У google academy мноства крыніц. крыніца 2 складаецца з 39 старонак. незразумела, зь якой дакладна старонкі ўзятыя матэрыялы. Чаму ў адных выпадках даляры ЗША падпісаныя цалкам, а ў іншых знакам $? І дарэчы калі абазначаецца знакам $, то гэты знак пішацца перад сумай. Бачна, што сказ "У 1997—2006 гадох пазыкі разьмеркавалі амаль па 1/4 між: Паўднёва-Ўсходняй Азіяй — 18,03 млрд $, Паўднёвай Азіяй — 17,18 млрд $ і Ўсходняй Азіяй — 16,34 млрд $." пераведзены літаральна. Яго можна абагуліць. У красавіку 2014 году АБР аднавіў сваю дзейнасьць у М'янме. А калі ён спыняў яе там? Старшыняў можна было ўпарадкаваць у храналягічным парадку. Чырвоная спасылка Акіяніі. --Jarash (гутаркі) 01:08, 8 сьнежня 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за грунтоўную вычытку артыкула. Замяніў «народаў» на «нацыяў», «сяброўка» — на ўрадаў-сябраў, «прылік» — на «ўлік», «агульнай вагі галасоў» — на «агульнай колькасьці галасоў». «Больш як» паставіў пасьля «падвоілася". Пазначыў мільёны за год. Паставіў слова «ўвага» ў вінавальны склон. Упарадкаваў старшыняў у храналягічным парадку. Стварыў унутраную спасылку ў назоўным склоне для Акіяніі. Разьвіцьцёвыя краіны ёсьць у Удзельнік:Dymitr/Слоўнічак, а таксама нават у энцыкліцы: «ў эканамічнай сфэры асноўнай дапамогай, якой патрабуюць разьвіцьцёвыя краіны, зьяўляецца дазвол i спрыяньне паступоваму ўваходжаньню іх прадукцыі на міжнародныя рынкі» (Бэнэдыкт XVI. Энцыкліка аб інтэгральным чалавечым разьвіцьці ў любові і праўдзе // Ватыкан, 29 чэрвеня 2009 г.). Тайвань не мяняў сваю назву і прэтэндуе на адзінства Кітаю, таму пакінуў назву геаграфічнага разьмяшчэньня для пазьбяганьня блытаніны. Усё, што ў абзацы пра Раду кіраўнікоў, бо тая вылучаная курсівам на яго пачатку. У Статуце АБР адсутнічае нумарацыя старонак, таму не выдумляў яе. Цалкам пісаў даляры ў першай згадцы, а далей скарачаў, як тое прынята за добры тон і стандарт, каб пазьбегнуць паўтору, і дзеля зручнасьці пры зразумеласьці. У беларускай мове, як і ў францускай знакі грошай наадварот маюць быць пасьля лічбы. Гэта памылковае перайманьне з ангельскай, як кропка замест коскі для пазначэньня цэнтаў і капеек. У артыкуле адсутнічае даслоўны пераклад, бо прыведзеныя Вамі прыклады грунтуюцца найперш на графіцы замест тэксту. У францускай вэрсіі ўдвая менш зьместу пры большым ліку тых спасылак, што апісваюць гісторыю, якую ў нас раскрыў за кошт 6 першакрыніцаў з апорай на летапіс. Маем больш поўны зьмест дзякуючы больш поўным першакрыніцам, якія таксама варта лічыць незалежнымі, бо тыя падаюць у тым ліку прававыя дакумэнты. Ці маеце дадатковыя заўвагі? Буду ўдзячны за Вашую падтрымку вылучэньня гэтага артыкула ў добрыя. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 17:30, 8 сьнежня 2022 (UTC+3)

Камэнтары

рэдагаваць

Абраны добрым.--Удзельнік:W 14:06, 17 сьнежня 2022 (UTC+3)