Павал Маркаў

беларускі футбаліст

Па́вал Ма́ркаў (нарадзіўся 4 сьнежня 1991 году) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лякаматыва».

Павал Маркаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сьнежня 1991(1991-12-04)[1] (32 гады)
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лякаматыў Гомель
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2016 Дняпро Магілёў 76 (6)
2012 Полацак 21 (0)
2017 Лякаматыў Гомель 27 (1)
2018 Мікашэвічы 12 (1)
2018—2021 Лякаматыў Гомель 82 (12)
2021—2023 Дняпро Магілёў 69 (3)
2024—4 Лякаматыў Гомель 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», з 2009 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У тым жа годзе дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Сэзон 2012 году правёў у Першай лізе ў арэндзе ў «Полацку». Па вяртаньні ў 2013 годзе гуляў за дубль, а ў cэзоне 2014 году быў трывалым гульцом асноўнага складу. Пасьля вылету магілёўкай каманды ў Першую лігу застаўся ў клюбе і праз два гады дапамог клюбу вярнуцца ў эліту, аднак сам пакінуў каманду. У cэзоне 2017 году выступаў у Першай лізе за гомельскі «Лякаматыў»[2], які пакінуў у сьнежні таго ж году[3].

У пачатку 2018 году пасьлядоўна праходзіў прагляд у «Дняпры», «Крумкачах» і «Лідзе», у выніку ў сакавіку стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніта»[4]. У ліпені 2018 году вярнуўся ў «Лякаматыў»[5], дзе на працягу трох галоў быў трывалым гульцом пачатковага складу. У ліпені 2021 году далучыўся да магілёўскага «Дняпро»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у cэзоне 2022 году гуляў зь ёй у Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[7][8].

У лютым 2024 году пакінуў «Дняпро»[9] і неўзабаве пачаў трэнавацца з гомельскім «Лякаматывам». У красавіку 2024 году афіцыйна ўзмоцніў склад гомельскай каманды[10].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 27 1
2016 Першая ліга 19 4
Лякаматыў Гомель 2017 Першая ліга 27 1
Граніт 2018 Першая ліга 12 1
Лякаматыў Гомель 14 1

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць