Яўген Мілеўскі
Яўген Мілеўскі (нарадзіўся 14 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабронца гомельскага «Лякаматыва».
Яўген Мілеўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 студзеня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 78 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лякаматыў Гомель | |
Нумар | 21 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2018 | Гомель | 79 (2) |
2018 | ЮАС | 11 (0) |
2019—2020 | Гомель | 25 (1) |
2021 | Хваля | 27 (1) |
2022— | Лякаматыў Гомель | 85 (1) |
Зборныя | ||
2013 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2015 | Беларусь (да 21) | 8 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьКар’еру пачаў у складзе «Гомля», дзе гуляў за клюбны дубль. 17 траўня 2013 году дэбютаваў у асноўным складзе «Гомля». У другім сваім матчы за аснову, 24 траўня 2013 году супраць БАТЭ, выйшаў на замену на 93-й хвіліне і праз хвіліну падаў кутавы, пасьля якога Аляксандар Карніцкі пераправіў мяч у браму суперніка, чым здабыў «Гомлю» перамогу (2:1). Пасьля Мілеўскі ў сэзоне 2013 году згуляў яшчэ некалькі матчаў за першую каманду. У сэзоне 2014 году доўгі час спаборнічаў толькі за дубль, але ў канцы сэзону 2014 году пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2014 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[3].
У сэзоне 2015 году ўжо быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У верасьні і кастрычніку адсутнічаў праз траўмы, а пазьней вярнуўся ў асноўны склад. Сэзон 2016 году разам з «Гомлем» правёў у Першай лізе і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сэзону 2017 году гуляў у першай адзінаццатцы каманды, але страціў месца ў пачатковым складзе і пачаў выходзіць на гульнявую пляцоўку за дубль. У студзені 2018 году яшчэ на адзін год падоўжыў кантракт з клюбам[4]. Аднак, у сэзоне 2018 году толькі ў трох матчах выйшаў на замену. У жніўні 2018 году перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[5].
У студзені 2019 году стаў гульцом сталічнага «Энэргетыка-БДУ»[6], аднак ужо ў сакавіку на ўзаемную згоду бакоў пакінуў яго і далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[7], а праз два тыдні зноў стаў гульцом «Гомля»[8]. У першай палове сэзону 2019 году звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зь лета пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[9]. У 2020 годзе звычайна выходзіў на замену.
У пачатку 2021 году трэнаваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазьней далучыўся да пінскай «Хвалі», зь якой у сакавіку склаў працоўную ўгоду[10]. Пачынаў сэзон у стартавым складзе каманды, але зь верасьня пераважна выходзіў на замену. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў пінскі клюб[11] і неўзабаве стаў гульцом гомельскага «Лякаматыва»[12], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2023 году падоўжыў супрацу з гамельчукамі[13]. У студзені 2024 году зноў падоўжыў кантракт зь «Лякаматывам»[14].
Міжнародная
рэдагавацьВыступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 16 студзеня 2015 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) у матчы супраць зборнай Туркмэністану на Кубку Садружнасьці. Усяго за зборную правёў 8 матчаў — усе ў першай палове 2015 году.
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
2016 | Першая ліга | 24 | 2 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 16 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 | |
ЮАС | Першая ліга | 11 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Evgeni Milevski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/evgeny_milevsky/
- ^ "Гомель" продлил контракт с Милевским (рас.)
- ^ "Гомель" продлил контракт с Милевским (рас.)
- ^ Милевский перешел в ЮАС (рас.)
- ^ Евгений Милевский перешел в "Энергетик-БГУ" (рас.)
- ^ "Спутник" объявил о переходе Евгения Милевского (рас.)
- ^ Евгений Милевский вернулся в "Гомель". Это третий клуб, с которым футболист заключал контракт в межсезонье (рас.)
- ^ "Гомель" продлил контракты с Терещенко и Милевским (рас.)
- ^ Милевский, Теслюк и Ходенков стали игроками "Волны" (рас.)
- ^ Милевский и Теслюк расторгли контракты с "Волной" (рас.)
- ^ Первая лига все-таки без "Крумкачоў", "Волна" без лучшего бомбардира, усиление "Локо" (рас.)
- ^ "Локомотив" продлил пятерых и расстался с двумя игроками (рас.)
- ^ Евгений Милевский продлил контракт с «Локомотивом» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомелю»(недаступная спасылка) (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)