Голя

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Го́ля[1] (з 1964[2] году — Паграні́чная[3]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Брадцу. Уваходзіць у склад Расьнянскага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Голя
лац. Hola
Голя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Расьнянскі
Насельніцтва: 453 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225071
СААТА: 1240870056
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′11″ пн. ш. 23°22′13″ у. д. / 52.45306° пн. ш. 23.37028° у. д. / 52.45306; 23.37028Каардынаты: 52°27′11″ пн. ш. 23°22′13″ у. д. / 52.45306° пн. ш. 23.37028° у. д. / 52.45306; 23.37028
Голя на мапе Беларусі ±
Голя
Голя
Голя
Голя
Голя
Голя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Пачатковая назва паселішча — Полаўцы: пад 1512 годам у пісьмовых крыніцах упамінаецца Палавецкі дзясятак. Дзясятак — найбольш дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1515 годзе ў лісьце берасьцейскага старосты Аляксандра Хадкевіча да мілейчыцкага намесьніка ўпамінаецца Палавецкая царква. Дакумэнт засьведчыў вызваленьне кірмашоў, якія ладзіліся пры парафіяльнай царкве на дзень Міхала Арханёла і іншыя сьвяты, ад усялякіх збораў. Паселішча ўпамінаецца ў рэвізіі Берасьцейскага староства 1566 году пад назвай Полаўцы. Населены пункт уваходзіў у склад Палавецкага войтаўства. Жыхары вёскі належалі да катэгорыі дзяржаўных (вялікакняскіх) сялянаў.

У XVII ст. населены пункт упамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад складанай назвай Голя-Полаўцы. У пачатку XVIIІ стагодзьдзя за вёскай замацоўваецца назва Голя.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Голя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1810 годзе тут збудавалі новы драўляны будынак уніяцкай царквы Міхала Арханёла. Побач з царквой месьцілася драўляная званіца. Пляцоўка вакол царквы атачалася каменным мурам. Каля царквы знаходзілася каменная крапільніца. Уніяцкая парафія, акрамя Голі, ахоплівала вёскі Пясчатка, Сухадол, Хлявішча, Церахі (не існуе, выселеная з прычыны абсталяваньня савецка-польскай дзяржаўнай граніцы па Другой сусьветнай вайны), Сухары (зьлілася з Ставішчамі), Ставішча, Волька Церахоўская (Палавецкая). Апошнія два населеныя пункты цяпер знаходзяцца ў складзе Польшчы.

У другой палова XIX ст. Голя — вёска ў Палавецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Голя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Голя апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палавецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У 1928 годзе Палавецкую гміну скасавалі: вёску Голю перадалі ў склад Вярховіцкай гміны.

У 1939 годзе Голя ўвайшла ў БССР, з 1940 году ў Галянскім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У нямецка-савецкую вайну на франтах загінулі 4 жыхары вёскі. У 1945—1948 гадох паселішча знаходзілася ў складзе Польшчы. Вёску Голю вярнулі БССР у выніку ўдакладненьня савецка-польскай дзяржаўнай граніцы. У 1954 годзе вёска ў складзе Расьнянскага сельсавету. У пачатку 1960-х гадоў царкву Міхала Арханёла зруйнавалі камуністычныя ўлады. Цяпер вернікі наведваюць Варварынскую царкву ў суседняй вёсцы Сухадоле. З 1962 году вёска ў складзе Камянецкага раёну. У 1964 годзе савецкія ўлады перайменавіл населены пункт ў Пагранічную.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 501 чалавек
  • 2010 год — 453 чалавекі
  • Міхась Белямук (1924—2014) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, рэдактар і выдавец часопісу «Полацак».
  1. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. С. 96.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 174.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.