Ставішча (Падляскае ваяводзтва)
Ставішча (па-польску: Stawiszcze, па-падляску: Stavyšče) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.
Ставішча | |
польск. Stawiszcze | |
Першыя згадкі: | 1566 |
Былая назва: | Ставішчане |
Мясцовая назва: | Stavyšče |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чаромха |
Насельніцтва: | 273 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-240 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.4° у. д.Каардынаты: 52°30′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.4° у. д. |
Ставішча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Зубачы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
рэдагавацьСтавішча было згаданае ў 1566 годзе ў рэвізіі валочай памеры Палавецкага войтаўства (у яго склад уваходзілі вёскі Ставішча, Пяшчатка, Сухоры (пасьля фальварк Ажарова), Сухадол, Хлевішча ды Палоўцы). Войтаўства месьцілася тады ў Мілейчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У міжваенны пэрыяд Ставішчы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва[1]. У 1965 годзе на тутэйшых могілках была пабудаваная капліца ў гонар Цуду сьв. Арханёла Міхаіла.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 71