Цярэ́хі (па-польску: Terechy, па-падляску: Teréchy) — прысёлак вёскі Волька Церахоўская ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Цярэхі
польск. Terechy
Першыя згадкі: 1786
Мясцовая назва: Terechy
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°30′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.5; 23.4Каардынаты: 52°30′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.5° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.5; 23.4
Цярэхі на мапе Польшчы
Цярэхі
Цярэхі
Цярэхі

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары Кузаве). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

рэдагаваць

Дакумэнты 1786 году сьцьвярджаюць пра існаваньне дзьвёх вёсак — Волькі і Цярэхаў. Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына ІІ перадала Цярэхі зь іншымі вёскамі амелянецкага шляхоцкага ключу сям’і князя Гагарына. У міжваенны пэрыяд Ставішчы прыналежалі да гміны гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 16 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[1]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Цярэхі былі далучаныя да гміны Чаромха.