Гайшын
Гайшы́н[2] — колішняе мястэчка, цяпер вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавету. Побач зь вёскай цячэ рака Сож.
Гайшын | |
трансьліт. Hajšyn | |
![]() Пагонны двор | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Кабінагорскі |
Вышыня: | 120 м н. у. м. |
Насельніцтва (2011) | |
колькасьць: | 92 чал.[1] |
колькасьць двароў: | 44[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′48.001″ пн. ш. 30°59′30.998″ у. д. / 53.34666694° пн. ш. 30.99194389° у. д.Каардынаты: 53°20′48.001″ пн. ш. 30°59′30.998″ у. д. / 53.34666694° пн. ш. 30.99194389° у. д. |
Гайшын на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гайшын | |
![]() |
Назва рэдагаваць
Назва паходзіць ад уласнага імя-мянушкі Гайша, ад па-летувіску: gaisus — марудны[3].
Гісторыя рэдагаваць
Упершыню Гайшын згадваецца ў час Вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у лісьце палкоўніка казакаў Івана Залатарэнкі да маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча (пад назвай Геншын)[4]. Таксама згадваецца ў гістарычных крыніцах ў 1708 годзе ў сувязі з падзеямі Вялікай Паўночнай вайны. Паводле рэвізіі 1773 году, у мястэчку Гайшын 510 рэвіскіх і прышлых сялянаў. У 1777 годзе пазначаны на мапе «Атляс Магілёўскай губэрні». У 1784 годзе дзьве сынагогі. У 1794 годзе належаў Францішку Сапегу. У 1846 годзе пабудавана драўляная царква Ўзьнясеньня. У 1848 годзе належаў Вікенцію Парэбскаму. У 1864 годзе адкрыта народная вучэльня, у 1889—1890 гадах у ёй 52 вучні, у т. л. 2 дзяўчынкі. З 1879 году Гайшын — уласнасьць Сьмяроўскага, які валодаў 1272 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млынам і паромам цераз раку Сож. У мястэчку двойчы на год праводзіліся кірмашы (5 траўня і 1 кастрычніка). З 1912 году існавала аднаклясная царкоўна-прыхадзкая школа. З 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету Прапойскага раёну[5].
Да 23 сьнежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавету[6].
Насельніцтва рэдагаваць
Славутасьці рэдагаваць
- Братэрская магіла 1943 году, якая зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусь
- Курганны могільнік, за 1,3 км на поўдзень ад вёскі
- Курганны могільнік, за 2 км на поўдзень ад вёскі
- Стаянка эпохі каменнага веку. На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. Селішча (на месцы стаянкі)
- Стаянка эпохі нэаліту. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі. Селішча (на месцы стаянкі)[7]
Асобы рэдагаваць
- Кастусь Кірэенка (1918—1988) — беларускі паэт
- Парфён Савіцкі (1904—1954) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Інфраструктура рэдагаваць
У вёсцы працуюць крама, сельскі клюб, сельская бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт[1].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 280
- ^ Марудны Гайша(недаступная спасылка)
- ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.65
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 565.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (рас.)
- ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.552