Кабінагорскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Кабінаго́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — горад Прапойск[1]. Насельніцтва 1035 чал. (2010)[2].

У межах сельсавету месьціцца Блакітная крыніца, што ёсьць найбольшай ва Ўсходняй Эўропе.

Гісторыя

рэдагаваць

17 ліпеня 2006 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Каменскага сельсавету[3].

23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Гайшын, Рудня, Чачораўка, Ясяновіца, якія ўваходзілі ў склад Васькавіцкага сельсавету[4].