Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову

Скарачэньні:
ВП:ПУН
ВП:УН


У 2009 годзе Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» быў распрацаваны Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі ТКП 177-2009 «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову» (аўтар В.П. Лемцюгова). Ён быў зацьверджаны загадам Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2009 г. № 57 і 1 траўня 2009 году ўведзены ва ўжываньне.

Тэхнічны кодэкс устанаўлівае асноўныя спосабы і правілы перадачы на беларускую мову геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны. Патрабаваньні дадзенага тэхнічнага кодэксу абавязковыя для арганізацыяў Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, якія выконваюць работы ў галіне геаграфічных назваў (ТКП 177-2009, с. 1, п. 1 «Вобласьць прымяненьня»).

Згодна зь ім усе назвы Ўкраіны павінны трансьлітаравацца на беларускую мову з украінскай мовы з улікам украінскага вымаўленьня.

З мэтай зрабіць найменьне артыкулаў больш лягічным і пасьлядоўным пра геаграфічныя і іншыя аб’екты і зьявы, якія разьмешчаныя на тэрыторыі сучаснай Украіны, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе ўжываць у беларускай мове назвы для геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны згодна зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем («традыцыйныя формы назваў»). Пры гэтым усе назвы павінны адпавядаць артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу (нармалізацыя 2005 году).

Да беларускіх традыцыйных назваў Украіны належаць назвы геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны, якія былі атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай традыцыйнай тапанімічнай практыкай. Ва ўкраінскай мове існуе шэраг геаграфічных назваў, якія працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі.

Назва артыкула пра новы геаграфічны ці іншы аб’ект ці зьяву Ўкраіны абіраецца ў адпаведнасьці зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем у выпадку, калі ўжо раней існаваў такі аб’ект ці зьява з такой жа назвай.

У выпадку, калі аб’ект ці зьява яшчэ ніколі не існавалі з такой жа назвай, то назва артыкула пра такі аб’ект ці зьяву абіраецца толькі ў выніку дасягненьня кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня. Прыклад: горад Дніпро (асноўная назва), пры гэтым назва Дняпро для гэтага гораду зьяўляецца альтэрнатыўнай. Прыметнікі ад гэтай назвы: Дніпроўскі раён (асноўная назва) і Дняпроўскі раён (альтэрнатыўная назва); Дніпроўскі мэтрапалітэн (асноўная назва) і Дняпроўскі мэтрапалітэн (альтэрнатыўная назва).

Параўнальная табліца

рэдагаваць
Апісаньне Першы варыянт (традыцыйная форма) Другі варыянт (паводле тэхнічнага кодэксу) Назва па-ўкраінску
Адм.-тэр. адзінка Данецкая вобласьць Данэцкая вобласьць Донецька область
Адм.-тэр. адзінка Днепрапятроўская вобласьць Дніпрапэтроўская вобласьць Дніпропетровська область
Адм.-тэр. адзінка Кіеўская вобласьць Кыіўская вобласьць Київська область
Адм.-тэр. адзінка Менскі раён Мэнскі раён Менський район
Адм.-тэр. адзінка Мікалаеўская вобласьць Мыкалаіўская вобласьць Миколаївська область
Адм.-тэр. адзінка Ровенская вобласьць Рыўнэнская вобласьць Рівненська область
Адм.-тэр. адзінка Хмяльніцкая вобласьць Хмэльныцкая вобласьць Хмельницька область
Адм.-тэр. адзінка Чарнавіцкая вобласьць Чэрнівэцкая вобласьць Чернівецька область
Мора Азоўскае мора Азоўскэ мора Азовське море
Мора Чорнае мора Чорнэ мора Чорне море
Музэй Днепрапятроўскі нацыянальны гістарычны музэй Дніпрапэтроўскі нацыянальны гістарычны музэй Дніпропетровський національний історичний музей
Мэтрапалітэн Кіеўскі мэтрапалітэн Кыіўскі мэтрапалітэн Київський метрополітен
Населены пункт Андрэеўка Андрыіўка Андріївка
Населены пункт Верхнедняпроўск Вэрхнедніпроўск Верхньодніпровськ
Населены пункт Віньніца Вінныця Вінниця
Населены пункт Вішнёвае Вышнэвэ Вишневе
Населены пункт Высакапольле Высакапільля Високопілля
Населены пункт Глухаў Глухіў Глухів
Населены пункт Данецк Данэцк Донецьк
Населены пункт Дзябальцава Дэбальцэвэ Дебальцеве
Населены пункт Днепрадзяржынск Дніпрадзэржынск Дніпродзержинськ
Населены пункт Днепрапятроўск Дніпрапэтроўск Дніпропетровськ
Населены пункт Запарожжа Запарыжжа Запоріжжя
Населены пункт Івана-Франкоўск Івана-Франкіўск Івано-Франківськ
Населены пункт Кіеў Кыіў Київ
Населены пункт Крывы Рог Крывы Рыг Кривий Ріг
Населены пункт Кудзіеўцы Кудзііўці Кудіїці
Населены пункт Львоў Львіў Львів
Населены пункт Магілёў-Падольскі Магыліў-Падзільскы Могилів-Подільський
Населены пункт Макееўка Макііўка Макіївка
Населены пункт Марыюпаль Марыўпаль Маріуполь
Населены пункт Мена Мэна Мена
Населены пункт Мікалаеў Мыкалаіў Миколаїв
Населены пункт Мірнае Мырнэ Мирне
Населены пункт Паўднёвае[1][2] Южнэ Южне
Населены пункт Прыпяць Прып’яць Прип’яць
Населены пункт Ракітнае Ракытнэ Рокитне
Населены пункт Роўна Рыўнэ Рівне
Населены пункт Сафіеўка Сафііўка Софіївка
Населены пункт Севераданецк[a] Севераданэцк Сєвєродонецьк
Населены пункт Уладзімерац Валадымырэц Володимирець
Населены пункт Харкаў Харкіў Харків
Населены пункт Чарнаўцы Чэрніўці Чернівці
Населены пункт Чарнігаў Чэрнігіў Чернігів
Прозьвішча Шаўчэнка Шэўчэнка Шевченко
Рака Дняпро Дніпро Дніпро
Рака Мена Мэна Мена
Стадыён[b] Арэна Львоў Арэна Львіў Арена Львів
Стадыён Чарнігаў-Арэна Чэрнігіў-Арэна Чернігів-Арена
Унівэрсытэт Чарнавіцкі нацыянальны ўнівэрсытэт Чэрнівэцкі нацыянальны ўнівэрсытэт Чернівецький національний університет
Футбольны клюб[c] Ільлічаўка Ільлічіўка Іллічівка
Футбольны клюб Львоў Львіў Львів
Футбольны клюб Марыюпаль Марыўпаль Маріуполь
Футбольны клюб Чарнігаў Чэрнігіў Чернігів
  1. ^ Этымалягічна назва Севераданецк паходзіць ад назвы ракі Северскі Данец, якая ў сваю чаргу атаясамліваецца з назвай гістарычнага рэгіёну Севершчына. У сувязі з тым, што населены пункт узьнік ужо ў савецкія часы, то часам сустракаецца і форма Паўночнадане́цк[3][4][5][6][7][8][9] — пераклад на беларускую мову з расейскай мовы праз украінскую мову назвы Севераданецк (рас. Северодонецк).
  2. ^ Звычайна стадыён называюць у гонар футбольнага клюба, населенага пункту ці спонсара, таму іх назвы павінны супадаць.
  3. ^ Звычайна футбольны клюб называюць у гонар населенага пункту ці ракі, таму іх назвы павінны супадаць.