Вікіпэдыя:Падручныя фільтру злоўжываньняў

Скарачэньне:
ВП:ПФЗ

Гэта падсумаваньне правіла Падручныя фільтру злоўжываньняў.

Падручныя фільтру злоўжываньняў маюць доступ да прагляду прыватнага зьместу фільтра злоўжываньняў і адпаведных запісаў у журнале злоўжываньняў. Запыт правоў падручнай(-га) фільтру варта разьмяшчаць на старонцы ў Мэта-Вікі. Пасьля абмеркаваньня цягам прынамсі тыдню сьцюард(-ка) ухваліць запыт пры згодзе на тое, каб удзельніца(-к) стала(-ў) падручнай(-ым) фільтру.

Правы прагляду:

  • журнала злоўжываньняў, у тым ліку падрабязных запісаў у ім;
  • фільтраў злоўжываньняў, у тым ліку прыватных і іх журнальных запісаў;
  • журнала спам-сьпісу.

Іншыя правы:

  • ствараць і зьмяняць фільтры злоўжываньняў;
  • зьмяняць фільтры злоўжываньняў з абмежавальнымі дзеяньнямі;
  • адкатваць усе зьмяненьні, зробленыя фільтрам злоўжываньняў.

Зьняцьцё

рэдагаваць
  • Бязьдзейнасьць. Сьцюард(-ка) можа адклікаць дазвол, калі падручны(-ая) фільтру злоўжываньняў не зрабіў(-ла) правак цягам году.
  • Злоўжываньне і абраза. Сьцюард(-ка) можа імгненна адклікаць гэты дазвол у выпадку абразы і істотнага злоўжываньня, пасьля чаго мае быць пададзены запыт тлумачэньня.

Глядзіце таксама

рэдагаваць