Вікіпэдыя:Правілы абароны старонак
Скарачэньне: ВП:ПАС |
---|
Адміністратары Вікіпэдыі маюць магчымасьць абараняць артыкулы ад рэдагаваньняў, так што тэкст артыкула застанецца бачным усім, але выправіць гэты тэкст зможа толькі адміністратар. Адміністратары таксама могуць абараніць артыкул ад перайменаваньня і абараніць выявы ад перазапісу. Але гэтыя магчымасьці могуць ужывацца адміністратарамі толькі ў абмежаванай колькасьці выпадкаў.
Правілы ўсталяваньня абароны Рэдагаваць
Бесьперапынная абарона Рэдагаваць
Бесьперапынная абарона можа ўжывацца ў наступных выпадках:
- каб абараніць найбольш папулярныя старонкі (напрыклад, каб абараніць галоўную старонку);
- каб абараніць цэласнасьць лягатыпаў Вікіпэдыі;
- каб абараніць тэксты ліцэнзіяў і аўтарскіх правоў;
- каб абараніць прэс-рэлізы;
- каб абараніць сыстэмныя і службовыя старонкі;
- каб абараніць старонкі ўдзельнікаў і абмеркаваньні ўдзельнікаў, калі гэтыя старонкі часта вандалізуюць.
Часовая абарона Рэдагаваць
Часовая абарона можа ўжывацца ў наступных выпадках:
- каб выклікаць перапынак у вайне рэдагаваньняў;
- каб абараніць артыкул або выяву, якія бесьперапынна церпяць ад вандалізму або рэдагуюцца з боку заблякаванага ўдзельніка;
- каб абараніць старонку ад рэдагаваньняў пры высьвятленьні магчымай памылкі праграмнага забесьпячэньня MediaWiki.
Абмежаваньні абароны старонак Рэдагаваць
Існуюць пэўныя абмежаваньні на ўсталяваньне абароны ад рэдагаваньняў:
- адміністратар ня мусіць абараняць артыкул, калі ён сам уцягнуўся ў напісаньне або ў дыскусію датычна артыкула;
- абарона ўсякай вэрсіі артыкула прынцыпова ня мае выказваць падтрымку менавіта гэтай вэрсіі артыкула;
- старонкі абмеркаваньня наогул ня мусяць абараняцца (хіба што ў скрайнім выпадку).
Прапановы абараніць старонку Рэдагаваць
Удзельнікі, якія не зьяўляюцца адміністратарамі, могуць вылучаць прапановы абараніць пэўную старонку на Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў.
Пазнака абароны старонкі Рэдагаваць
Каб паказаць, што старонку абаранілі і прапанаваць ўдзельнікам, якія захочуць яе зьмяніць, зрабіць гэта шляхам аргумэнтаванай прапановы зьменаў на старонцы абмеркаваньня, зьмясьціце над тэкстам абароненай старонкі шаблён {{Абарона}}.