Вікіпэдыя:Старонка ўдзельніка

Скарачэньне:
ВП:СУ

Кожнаму ўдзельніку ў Вікіпэдыі надаецца асобная старонка ўдзельніка, якая павінная забясьпечыць зручную камунікацыю ўдзельніка з супольнасьцю дзеля стварэньня энцыкляпэдыі. Звычайна, лепей пазьбягаць зьместу на старонцы ўдзельніка, які не датычыцца беспасярэдне Вікіпэдыі. Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг, таму вашыя ўласныя старонкі ў праекце ня мусяць зьмяшчаць зьвестак, якія не спрыяюць паляпшэньню энцыкляпэдыі. Гэтая рэкамэндацыя вызначае, што можа, а што ня можа быць зьмешчана на старонцы ўдзельніка.

Старонкі ўдзельніка і ўласная прастора ўдзельніка

рэдагаваць
Зацемка: у гэтым кантэксьце «Вашая» значыць «зьвязаная з Вамі», а не «належыць Вам».

Старонкі Спэцыяльныя:Мая старонка і Спэцыяльныя:Мае размовы перанакіроўваюць удзельніка на яго ўласныя старонкі адпаведна. Каб патрапіць на старонку іншага ўдзельніка, пазначэньне назвы рахунка ў яўнай форме абавязковае: Удзельнік:ТэставыРахунак.

Зьвесткі пра вас ня мусяць быць зьмешчаныя ў асноўнай прасторы назваў, бо яна захоўваецца для энцыкляпэдычнага зьместу. Але толькі ў тым выпадку, калі вы не праходзіце крытэры значнасьці, ці хтосьці іншы не напіша пра вас.

Калі вы не жадаеце мець старонку ўдзельніка, вы можаце зрабіць перанакіраваньне на сваю старонку гутарак.

Што дапушчальна на старонцы ўдзельніка

рэдагаваць

Перш за ўсё, можна пазначыць сваю старонку адмысловым цэтлікам {{старонка ўдзельніка}}, які яўна адлюстроўвае, што вашая стронка — не энцыкляпэдычны артыкул. Наяўнасьць гэтага шаблёну — не патрабаваньне, але мінакі і новыя ўдзельнікі могуць не зразумець, што робіць у энцыкляпэдыі зьмесьціва рознага кшталту.

Гэта старонка ўдзельніка Вікіпэдыі.

Гэта не энцыкляпэдычны артыкул. Калі вы знайшлі гэтую старонку на сайце, адрозным ад сайту Вікіпэдыі, то гэта сайт-люстэрка. Падобныя сайты могуць зьмяшчаць састарэлыя зьвесткі, а ўласьнікі старонак могуць ня мець да люстэрак ніякага дачыненьня. Арыгінальная вэрсія старонкі месьціцца па адрасе https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Старонка ўдзельніка.

Вашая старонка можа быць прызначаная для ўсяго, што можа паспрыяць разьвіцьцю Вікіпэдыі. Памылковым зьяўляецца меркаваньне, што старонка ўдзельніка — гэта яго хатняя старонка: Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг або ўэб-правайдэр, ня блог і не сацыяльная сетка. Лепшае меркаваньне: старонка ўдзельніка — шлях арганізацыі асабістай працы над Вікіпэдыяй, а таксама дапамога іншым удзельнікам у час супрацы.

Некаторыя зьмяшчаюць розныя зьвесткі пра сябе, напрыклад: кантактную інфармацыю (e-mail), фатаграфію, сапраўднае імя, галіну ведаў, якой яны цікавяцца і гэтак далей. (Вас падобнае рабіць ніхто не прымушае. Пагатоў усе старонкі Вікіпэдыі могуць быць скапіяваныя на сайты-люстэркі.)

На старонцы можна зьмясьціць інфармацыю для сябе, як дапаможнік у час працы: артыкулы на стварэньне і паляшчэньне, карысныя спасылкі, экспэрымэнты з шаблёнамі (як аналяг пясочніцы) і гэтак далей.

Яшчэ адзін шлях выкарыстаньня старонкі — паведаміць іншым удзельнікам пра вашую бягучую дзейнасьць або думкі наконт Вікіпэдыі і яе разьвіцьця. Можна зьмясьціць свае пляны, ці апублікаваць сьпіс выкананай працы, а таксама апублікаваць меркаваньні (канструктыўныя) наконт таго, якім чынам мусяць быць зьмененыя пэўныя правілы і рэкамэндацыі ў праекце. Калі вы пакідаеце рэдагаваньне энцыкляпэдыі на нейкі час, можна пакінуць паведамленьне пра гэта на сваёй старонцы.

Яшчэ вельмі карысна пазначыць мовы, якімі вы валодаеце (глядзіце Вікіпэдыя:Бабілёнская вежа).

Можаце зьмясьціць спасылку на сваю хатнюю старонку, але аздабляльны тэкст ня мусіць быць занадта рэклямнага характару.

Зацемка: на старонкі ўдзельнікаў часьцей за ўсё трапляюць праз спасылкі ў подпісах на старонках абмеркаваньняў.

А што наконт падстаронак?

рэдагаваць
Глядзіце болей на старонцы Вікіпэдыя:Падстаронкі

Калі вам не хапае адной старонкі, можаце стварыць яшчэ. Зьмест падстаронак падпарадкоўваецца тым жа правілам, што і старонка ўдзельніка.

Падстаронкі ствараюць для розных мэтаў:

  • Праца над артыкулам з мэтай яго публікацыі ў асноўнай прасторы ў будучыні.
  • Архівы старонак абмеркаваньняў.
  • Тэсты: шмат хто стварае сваю ўласную пясочніцу, каб асабіста разабрацца з шаблёнам ці «магічнымі словамі».
  • Часткі вашай старонкі ўдзельніка, калі ў іх вельмі шмат зьместу (напрыклад, сьпіс узнагарод, створаных артыкулаў ці зробленыя вамі здымкі).

Што недапушчальна на старонцы ўдзельніка

рэдагаваць

Коратка: на старонцы ўдзельніка і яе падстаронках ня мусіць быць зьместу, які ніяк ня тычыцца Вікіпэдыі. Вікіпэдыя — не правайдэр і ня блог-плятформа, таму вашая старонка ўдзельніка ня можа зьяўляцца вашай хатняй старонкай. Вашая старонка ўдзельніка прадстаўляе вас як Вікіпэдыйца, і мусіць адлюстроўваць вашую працу ў праекце.