Кот

хатняя жывёла

Кот свойскі (па-лацінску: Félis silvéstris cátus) — свойская жывёліна з атраду драпежных. З заалягічнага пункту гледжаньня, свойскі кот ёсьць сысун сямейства каціных атраду драпежных. Раней свойскага ката нярэдка разглядалі як асобны біялягічны від. З пункту гледжаньня сучаснай біялягічнай сыстэматыкі свойскі кот (лац. Felis silvestris catus) зьяўляецца падвідам ляснога ката (лац. Felis silvestris)[1]. Нягледзячы на тое, што кот можа самастойна паляваць на грызуноў і іншых дробных жывёлаў, ён зьяўляецца сацыяльнай жывёлай[2], якая выкарыстоўвае для зносінаў шырокі дыяпазон гукавых сыгналаў, а таксама фэрамоны і рухі цела[3].

Кот свойскі
Cat poster 2.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Сысуны
Інфракляса Пляцэнтарныя
Атрад Драпежныя
Падатрад Коткападобныя
Сямейства Каціныя
Падсямейства Felinae
Род Felis
Від F. catus
Бінамінальная намэнклятура
Felis sylvestris catus

Каты звычайна маюць вагу ад 2,5 да 7 кг. Растуць хутка і ў 6—8 месяцаў дасягаюць плоцевай сьпеласьці. У пэрыяд размнажэньня, зь лютага па верасень, яны надзвычай неспакойныя, імкнуцца зьбегчы з хаты, выдаюць гучныя грудныя гукі, часьцяком і своеасабліва труцца аб розныя прадметы, качаюцца па падлозе. Тэрмін цяжарнасьці складае да 68 сутак. Нашчадзтва звычайна складае ад 1 да 7 кацянятаў, але часьцей за ўсё колькасьцю вар’юецца ад 3 да 6 кацянятаў, якія нараджаюцца сьляпымі й бездапаможнымі, але пачынаюць бачыць ужо на 8—10 содні. У 3—4 тыдні іх можна падкормліваць малаком і іншай лёгкай ежай.

У цяперашні час у сьвеце налічваецца каля 600 млн свйоскіх катоў[4], выведзена каля 256 пародаў, ад даўгашэрсных, як то пэрсыдзкі кот, да пазбаўленых воўны, як то сьфінксы, прызнаных і зарэгістраваных рознымі фэліналягічнымі арганізацыямі. У многіх мясцовасьцях ёсьць клюбы аматараў катоў, якія займаюцца сэлекцыйнай працай, удзельнічаюць у выставах і іншых мерапрыемствах. На працягу 10 тысячаў гадоў каты цэняцца чалавекам, у тым ліку за здольнасьць паляваць на грызуноў і іншых хатніх шкоднікаў[5][6].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Official Lists and Indexes of Names in Zoology, Updated March 2010. (pdf). The International Commission on Zoological Nomenclature
  2. ^ Sharon L. Crowell-Davis, Terry M. Curtis, Rebecca J. Knowles Social organization in the cat: a modern understanding // Journal of Feline Medicine and Surgery. — 2004. — № 6. — С. 19–28.(анг.)

    … while the feral and free-living domestic cat, Felis catus, can survive in the solitary state …, social groups that have internal structure, and in which group members recognize each other and engage in a variety of social behaviors, are formed whenever there are sufficient food resources to support a group … In other words, they are a social species.

  3. ^ Moelk, Mildred (1944-04). «Vocalizing in the House-Cat; A Phonetic and Functional Study». The American Journal of Psychology (The American Journal of Psychology, Vol. 57, No. 2) 57 (2): 184–205.
  4. ^ Nicholas Wade. DNA traces 5 matriarchs of 600 million domestic cats. New York Times
  5. ^ The Evolution of House Cats. Scientific American
  6. ^ Rob Stein. Tracing Kitty's Genes. The Washington Post

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Котсховішча мультымэдыйных матэрыялаў