Васіль Хомчанка

беларускі пісьменьнік

Васі́ль Фё́даравіч Хо́мчанка (12 студзеня 1919, Канічы, Клімавіцкі павет, Магілёўская губэрня — 4 лістапада 1992, Менск) — беларускі пісьменьнік.

Васіль Хомчанка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 студзеня 1919(1919-01-12) або 1919[1]
Памёр 4 лістапада 1992(1992-11-04) або 1992[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, паэт, сцэнарыст
Жанр дзіцячая літаратура[d], дэтэктыў[d], гістарычная выдумка[d] і гумар[d]
Мова беларуская мова, расейская мова, летувіская мова[1] і латыская мова[1]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 12 студзеня 1919 году ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Менскім хіміка-тэхналягічным тэхнікуме (1934-35), на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

5 красавіка 1937 году быў рэпрэсаваны (рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР у 1969 годзе). Адбываў пакараньне на Далёкім Усходзе, да красавіка 1941 году — у Ніжне-Амурскім лягеры[2]. У 1941—1968 гадох — у Савецкай Арміі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях як камандзір мінамётнага ўзводу. У 1944 годзе скончыў Буйнацкую пяхотную вучэльню, у 1951 годзе — Вайскова-юрыдычную акадэмію ў Маскве.

У 1972-85 гадох — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1960 году.

Творчасьць

рэдагаваць

У 1930-я гады выступіў у друку зь вершамі (газэта «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Першыя кнігі апавяданьняў выйшлі ва Ўладзімеры на расейскай мове — «Куды зьнік грыб» (1957), «Жаўрук» (1958), «Апавяданьні» (1959). Пісаў пераважна для дзяцей. У Менску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданьняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генэрала Даватара» (1960), «Аднойчы травеньскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляваньне на ільвоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданьні, 1979), аповесьці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасьць» (1981). Аповесьць «Пры апазнаньні – затрымаць» (1983) пра жыцьцёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча. Аўтар кніг аповесьцяў і апавяданьняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і рамана «Вяртаньне ў агонь» (1978). У кнізе аповесьцяў і апавяданьняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) адлюстраваны падзеі пэрыяду рэпрэсій.

Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільму «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага фільму «Незнаёмая песьня» (пастаўлены ў 1983).

Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974), апавяданьні латыскіх і летувіскіх пісьменьнікаў.

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Выбранае. Мн., 1975.
  • Выбраныя творы ў 2-х т. Мн., 1979.
  • Стрэл у акно. Аповесці і апавяданні. Мн., 1988.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X