Месяц (каляндар)
(Перанакіравана з «Месяц (каляндарны)»)
Ме́сяц — гэта вельмі старая адзінка вымярэньня часу. Першапачаткова месяц паходзіў зь месяцовага цыклю (г.зн. 29 з паловай дня якія Месяцу патрабуецца на праходжаньне ўсіх сваіх цыкляў).
Пад час аб’яднаньня календароў салярных і лунарных сыстэмаў, першапачатковая даўжыня месяца перастала быць зьвязаная зь фізычнымі зьменамі Месяца.
12 месяцаў ствараюць год, а 3 месяцы квартал (I квартал: студзень — сакавік; II квартал: красавік — чэрвень; III квартал: ліпень — верасень; IV квартал: кастрычнік — сьнежань).
У грэгарыянскім календары існуе наступны падзел году на месяцы (разам з даўжынёй у днях):
назва месяца | даўжыня ў днях | знак задыяка | |
---|---|---|---|
студзень | 31 | Казларог | (22.12 — 20.01) |
люты | 28 ці (у высакосным годзе) 29 | Вадаліў | (21.01 — 20.02) |
сакавік | 31 | Рыбы | (21.02 — 20.03) |
красавік | 30 | Авен | (21.03 — 20.04) |
травень | 31 | Цялё | (21.04 — 21.05) |
чэрвень | 30 | Блізьняты | (22.05 — 21.06) |
ліпень | 31 | Рак | (22.06 — 22.07) |
жнівень | 31 | Леў | (23.07 — 22.08) |
верасень | 30 | Дзева | (23.08 — 23.09) |
кастрычнік | 31 | Шалі | (23.09 — 23.10) |
лістапад | 30 | Скарпіён | (24.10 — 22.11) |
сьнежань | 31 | Стралец | (23.11 — 21.12) |