Тыдзень
Ты́дзень:
- Адзінка вымярэньня часу ад панядзелка да нядзелі ўключна (у некаторых краінах зь нядзелі па суботу). Адзінка вымярэньня часу, якая роўная сямі дням; сямідзённы тэрмін.
- Сямідзённы тэрмін, прызначаны для правядзеньня якой-небудзь грамадзкай працы, кампаніі. Тыдзень кніжкі.
- У значэньні прыслоўя тыднямі. Цягам трывалага часу, што ў некалькі разоў перавышае сямідзённы тэрмін.
Дні тыдня маюць назвы: панядзелак, аўторак, серада, чацьвер, пятніца, субота, нядзеля. Дні з панядзелка па суботу называюцца буднымі днямі. Дні з панядзелка па пятніцу — працоўныя. Субота і нядзеля — выходныя.
Узьнікненьне
рэдагавацьУ Старажытным Бабілёне вынайшлі месяцовы каляндар на аснове адцінка часу ў 29,5 сутак між аднолькавымі фазамі (першымі чвэрцямі) Месяца. Тыдзень увялі праз падзел 28 дзён бачнасьці Месяца зь Зямлі на чвэрці па 7 дзён паводле фазаў. Пазьней гэтую адзінку вымярэньня перанялі юдэі, грэкі, рымляне, Заходняя Эўропа і арабы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аксана Катовіч, Янка Крук. Гісторыя ўзьнікненьня тыдня: астранамічныя вытокі // Зьвязда : Газэта. — 11 жніўня 2009. — № 148 (26506). — С. 4. — ISSN 1990-763x.