Верас

від расьлінаў

Ве́рас (Calluna) — манатыпны род расьлін сямейства верасовых. Адзіны від — Ве́рас звыча́йны (Callúna vulgáris).

Верас
Illustration Calluna vulgaris0.jpg
Верас звычайны
Calluna vulgaris
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Двухдольныя
Атрад Верасакветныя
Сямейства Верасавыя
Род Вечназялёныя кустовыя
Падрод Кусьцікавыя
Від Верас звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Calluna
ITIS 23634 ·

Іншыя назвыРэдагаваць

Верас, верас звычайны[1], вераст[2][3], верус барвінкі, вржос, вржост[4][5], веряс[6][7].

Агульныя зьвесткіРэдагаваць

 
Верас звычайны

Вядомы 1 від — Верас звычайны (Calluna vulgaris), пашыраны ў Эўразіі, Паўднёвай Афрыцы, Амэрыцы. У Беларусі трапляецца часта па ўсёй тэррыторыі. Расьце на пяшчаных мясьцінах у хваёвых барах, на выгарынах і мохавых балотах, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі, альбо верасавішчы.

Вызнае тып лесу — хвойнік верасовы. Квітнее ў ліпені-верасьні. Лекавая расьліна (мачагонны, вяжучы, зьлёгку снатворны й супакойны сродак). Мае ў сабе дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал. Выкарыстоўваюць верхавінкі галінак зь лісьцем і кветкамі (зьбіраюць у канцы ліпеня-жніўні). Летне-восеньскі меданос, дае багаты нэктар, мёд зь яго цёмны, даўкі й гаркаваты. Таксама зьяўляецца дэкаратыўнай расьлінай — ідзе на стварэньне зімовых букетаў.[8]

Вонкавае апісаньнеРэдагаваць

Куст галінасты з моцных пахам. Сьцяблы з чырнавата-бурай карой, вышынёй 30—100 см. Лісьце дробнае, сядзячае, кароткарыса-ланцэтнае, амаль трохграннае, зьверху тупаватае, каля асновы трэлкападобнае, разьмешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады; новыя парасткі выходзяць з пазухі больш буйнога ліста, які сядзіць на месцы леташняга парастка. Кветкі дробныя, дзьвюхполыя, правільныя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя на кароткіх адхіленых пазушных кветаножках, у аднабокіх гронкападобных суквецьцях. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка. На смак расьліна горкая, даўкая.[8]

ВыкарыстаньнеРэдагаваць

Дэкаратыўная, лекавая (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, злёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхнічная (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае г. зв. «верасовы мёд») расьліна.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  2. ^ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  3. ^ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  4. ^ Анненков, Николай Иванович Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. ^ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. ^ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. ^ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. ^ а б І. М. Ляховіч. Верас // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 434