Эўрапейскі дзень моваў
міжнароднае сьвята 26 верасьня
Эўрапейскі дзень моваў — адзначаецца 26 верасьня, быў абвешчаны Радай Эўропы (і падтрыманы Эўрапейскім Зьвязам) у часе Эўрапейскага году моваў — 6 сьнежня 2001 г. Паняцьце эўрапейскія мовы больш шырокае, яго ня варта блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-чальцоў Эўразьвязу. Асноўная мэта дня — заахвочаньне вывучэньня і засваеньне розных моваў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцьця чалавека.
Мэты
рэдагавацьЗахаваньне і разьвіцьцё моваў, уключаючы малыя, дэкляруецца ў якасьці афіцыйнай моўнай палітыкі Эўразьвязу. Сярод спосабаў дасягненьня гэтага звычайна называюцца вывучэньне больш чым адной замежнай мовы і працяг вывучэньня моваў у сьпелым узросьце. Асабліва падкрэсьліваецца неабходнасьць вывучэньня некалькіх замежных моваў.