Ялоўка (гміна)

(Перанакіравана з «Ялаўка (гміна)»)

Ялоўская гміна — былая гміна Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — мястэчка Ялоўка. Існавала ў 1919—1939 гадах.

Ялоўская гміна
Gmina Jałówka
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус гміна
Уваходзіць у Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Ялоўка
Дата ўтварэньня 1919
Дата скасаваньня 1939
Насельніцтва (1921) 6662
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Рынак у Ялоўцы, 1915—18 гг.

Гміна Ялоўка была створаная яшчэ ў 1919 г. на аснове былой Ялоўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. Першапачаткова абхоплівала сабою вёскі: Бахуры, Багнюкі, Бандары, Боўтрыкі, Буды, Бярэзіна, Вейкі, Вераб’і, Верхняя Тайніца, Ганчары, Гарбары, Гарбачы, Дольная Тайніца, Дрэчаны, Заляшаны, Зарачаны, Кандраткі, Кітурыкі, Кухмы-Куцы, Кухмы-Петрукі, Леановічы, Навасады, Новая Луплянка, Новыя Кухмы, Нязбодзічы, Падазяраны, Ракаўшчына, Рудня, Рыбакі, Старая Луплянка, Старыя Кухмы, Страшава, Тарасаўка, Ціванюкі, Цісоўка, Шымкі і Юшковы Груд. У 1922 годзе зь Ялоўскай гміны былі выключаныя вёскі: Боўтрыкі, Багнюкі, Бандары, Верхняя Таніца, Гарбары, Дольная Таніца, Рудня і Рыбакі. Апынуліся яны ў складзе Тарнапольскай гміны[1].

Пасьля Другой сусьветнай вайны Ялоўская гміна была ліквідавана і ў большай частцы ўключаная ў склад Міхалоўскай гміны. Паўночна-заходняя частка былой гміны Ялоўка адыйшла ў склад Гарадоцкай гміны, а самыя ўсходнія вёскі, якія адыйшлі ў 1944 г. у склад БССР, знаходзяцца ў складзе Нязбодзіцкага сельсавету Сьвіслацкага раёну.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле вынікаў перапісу 1921 року насельніцтва гміны складала 6662 чалавекі, у гміне пражывала 68 (1,02%) беларусаў, 6547 (98,27%) палякаў, 41 (0,61%) габрэй, 3 расейцы, 2 летувісы і 1 украінец (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў). 47,7% (3178) жыхароў гміны былі праваслаўнымі, 43,37% (2889) каталікамі, 8,86% (590) юдаістамі, 0,07% (5) пратэстантамі[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць