Тарнаполь (гміна)
Тарнапольская гміна — былая гміна Ваўкавыскага павету Польскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лука. Існавала ў 1919 — 1939 гадах.
Тарнапольская гміна | |
Gmina Tarnopol | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польская Рэспубліка |
Статус | гміна |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Лука |
Дата ўтварэньня | 1919 |
Дата скасаваньня | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 3305 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мінуўшчына
рэдагавацьГміна Тарнаполь была створаная на аснове былых маёмасьцяў Яна Валянціна Вянгэрскага(pl) з цэнтрамі ў Луцы, Старым Дворы і Тарнаполі. Першапачаткова абхоплівала сабой 38 вёскаў і меншых мясцовасьцяў, а ў 1922 г. была пабольшаная за кошт Ялаўскай гміны (вёскі: Боўтрыкі, Багнюкі, Бандары, Верхняя Таніца, Гарбары, Дольная Таніца, Рудня і Рыбакі)[1].
Пасьля Другой сусьветнай вайны Тарнапольская гміна была ліквідавана і ў большай частцы ўключаная ў склад Нараўка.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле вынікаў перапісу 1921 року насельніцтва гміны складала 3305 чалавек, у гміне пражывала 2562 (77,5%) беларусы, 739 (22,4%) палякаў і 4 (0,01%) габрэі (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў). 88,9% (2940) жыхароў гміны былі праваслаўнымі, 10,5% (346) каталікамі, 0,6% (18) юдаістамі[1].