Варняны
Варня́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Газоўкі. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1128 чалавек. Знаходзяцца з 14 км на поўнач ад Астраўцу, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.
Варняны | |
трансьліт. Varniany | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Варнянскі |
Насельніцтва: | 1128 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′39″ пн. ш. 26°0′35″ у. д. / 54.7275° пн. ш. 26.00972° у. д.Каардынаты: 54°43′39″ пн. ш. 26°0′35″ у. д. / 54.7275° пн. ш. 26.00972° у. д. |
Варняны на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Варняны | |
![]() |
Варняны — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Юрыя ў стылі віленскага барока, сядзібна-паркавы комплекс Абрамовічаў і гістарычная местачковая забудова, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Абрамовічаў.
НазваРэдагаваць
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Варняны ўтварыўся ад асновы «араць»[2].
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы пісьмовы ўпамін пра Варняны датуецца 1391 годам. Пад 1397 годам яны ўпамінаюцца ў ліку паселішчаў, якія Ягайла перадаў Віленскаму капітулу. У 1462 годзе Марыя Сангайлава заснавала тут касьцёл. У пачатку XVI ст. маёнткам валодалі Пронскія і Сьвірскія. Апошнія збудавалі тут новы касьцёл. У 1-й палове XVI стагодзьдзя часткай Варнянаў валодалі Чыжы (Чыжэвічы), у канцы XVI ст. маёнтак перайшоў у валоданьне Абрамовічаў.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Варняны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі збор, пры якім да 1654 году дзейнічалі шпіталь і школа. У 1688 годзе Варняны атрымалі статус мястэчка.
У 2-й палове XVIII ст. у Варнянах правялі рэканструкцыю цэнтральнай часткі мястэчка на аснове рэгулярнай ансаблевай забудовы.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Варняны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1880-я гады ў мястэчку было 24 будынкі, касьцёл, малітоўны дом, школа, прытулак, 18 крамаў, карчма; праводзіліся штотыднёвыя таргі і 12 кірмашоў штогод. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У 2-й палове XIX — 1-й палове XX стагодзьдзяў Варняны знаходзіліся ў валоданьні Сьнядэцкіх і Хамінскіх.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Варняны занялі войскі Нямецкай імпэрыі
- Старая графіка Варнянаў
Сядзіба Абрамовічаў. Н. Орда, 1875—1877 гг.
Касьцёл Сьвятога Юр’я. Н. Орда, 1875—1877 гг.
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Варняны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. У 1919—1920 гадох у Варняны ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Варняны ўвайшлі ў БССР, дзе з 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Варнянскі сельсавет уваходзіў у склад Ашмянскага раёну. На 1970 год у вёсцы быў 341 двор, на 1992 год — 445, на 1995 год — 481. У 2000-я гады Варняны атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.
- Мястэчка старых здымках
Касьцёл, да 1939 г.
Карчма. Я. Булгак, 1930 г.
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — каля 250 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 1284 чал.; 1992 год — 1310 чал.[5]; 1995 год — 1336 чал.[6]; 1999 год — 1254 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1128 чал.
ІнфраструктураРэдагаваць
У Варнянах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, клюб.
ЭканомікаРэдагаваць
Цэнтар сельскагаспадарчага прадпрыемства «Варняны».
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
СлавутасьціРэдагаваць
- Забудова гістарычная: будынкі аптэкі (1770), карчмы (XVIII ст.), плябаніі (1770)
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1767—1769)
- Млын водны (XIX ст.)
- Сядзіба Абрамовічаў (XIX ст.)
- Могілкі: старыя каталіцкія; вайсковыя часоў I Сусьветнай вайны; польскіх жаўнераў, палеглых у 1920
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Палац Абрамовічаў (XVIII ст.)
ГалерэяРэдагаваць
- Краявіды Варнянаў
Касьцёл. Брама
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 61.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 58.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 940.
- ^ Шаблюк В. Варняны // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 222.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 11.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.