Газоўка

рака ў Беларусі

Газо́ўка, Газо́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 ‰.

Рака
Газоўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Чыхоўшчыны
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 88 км²
Нахіл воднай паверхні 2,5 ‰

Пачынаецца каля вёскі Чыжоўшчыны Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці, упадае ў Вяльлю на паўднёвым усходзе ад вёскі Патокаў. На працягу 9,6 км мае каналізаванае рэчышча (выток — 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Загазі). У нізоўі цячэ празь лес[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 119.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1