Бусяж (рака)

рака ў Беларусі

Бу́сяж (у вярхоўі — Мізгі́раўка) — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Грыўды (басэйн Нёману). Цячэ ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці і Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Бусяж
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кавалёў
Вусьце Грыўда
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Берасьце́йская во́бласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 160 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Бусяж.

Пачынаецца каля вёскі Кавалёў Слонімскага раёну, у нізоўі забалочаная, упадае ў Грыўду на ўсход ад вёскі Хадоркаў. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 77.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1