Буда-Кашалёў

горад у Беларусі

Бу́да-Кашалёў[3] (афіцыйная назва — Бу́да-Кашалёва[4]) — места ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Сажа. Адміністрацыйны цэнтар Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8683 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 48 км на паўночны захад ад Гомля, за 256 км ад Менску. Чыгуначная станцыя Буда-Кашалёўская на лініі МенскГомель. Аўтамабільныя дарогі на Гомель, Уваравічы, Чачэрск.

Буда-Кашалёў
лац. Buda-Kašaloŭ
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Буды-Кашалёва Сьцяг Буды-Кашалёва
Першыя згадкі: 1824
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Буда-Кашалёўскі
Плошча:
  • 7,0449 км²[1]
Вышыня: 147 м н. у. м.
Насельніцтва: 8683 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2336
Паштовы індэкс: 247350
СААТА: 3205501000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′1″ пн. ш. 30°34′4″ у. д. / 52.71694° пн. ш. 30.56778° у. д. / 52.71694; 30.56778Каардынаты: 52°43′1″ пн. ш. 30°34′4″ у. д. / 52.71694° пн. ш. 30.56778° у. д. / 52.71694; 30.56778
Буда-Кашалёў на мапе Беларусі ±
Буда-Кашалёў
Буда-Кашалёў
Буда-Кашалёў
Буда-Кашалёў
Буда-Кашалёў
Буда-Кашалёў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва Буда-Кашалёў (Буда Кашалёўская[5]) утварылася ў канцы XIX стагодзьдзя на падставе найменьняў дзьвюх вёсак — Буды і Кашалёў. Спачатку падвойная назва ўжывалася толькі для пазначэньня чыгуначнай станцыі, а пазьней пашырылася на ўсё паселішча[6]. Аднак і да нашага часу мясцовыя жыхары карыстаюцца старой назвай — Буда.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Сяло Кашалёў упершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі, у складзе Гомельскага староства[7]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яно ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Кашалёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Пад 1824 годам упершыню ўпамінаецца вёска Буда, зь якой сваю гісторыю вядзе сучаснае места. Вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Кашалёва; тут існавала карчма.

У 1873 годзе праз тэрыторыю Кашалёўскай воласьці прайшла Лібаўска-Роменская чыгунка. У 1877 годзе адкрылася чыгуначная станцыя Буда-Кашалёва. Працаваў паштова-тэлеграфны аддзел. З 1888 году працавала невялікае прадпрыемства з вырабу драўляных дэталяў для кроснаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Будзе-Кашалёве было 63 двары, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын, вятрак, крама, паштова-тэлеграфны аддзел, лесапільны завод, карчма. На 1908 год «вёска Буда-Кашалёў знаходзіцца пры Лібаўска-Роменскай чыгунцы, каля балота Борышча… Агулам у вёсцы 57 двароў… За вёскай — 364 дзесяціны прыдатнай і 50 дзесяцін непрыдатнай зямлі»[8]. З 1911 году пры школе працавала бібліятэка. У 1914 годзе ў Будзе-Кашалёве збудавалі новае памяшканьне народнай вучэльні. На чыгуначнай станцыі ўзводзіліся складзкія і іншыя гаспадарчыя збудаваньні.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Буда-Кашалёў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сакавіку 1918 году вёску занялі нямецкія войскі. 30 лістапада таго ж году — бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Буда-Кашалёў увайшоў у склад Беларускай ССР[9], аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе з 9 траўня 1923 да 17 ліпеня 1924 году яна была цэнтрам воласьці Гомельскай губэрні.

3 сакавіка 1924 году Буду-Кашалёў вярнулі ў склад БССР, дзе 27 ліпеня таго ж году яна стала цэнтрам раёну (з 1938 году ў Гомельскай вобласьці). На 1925 год у вёсцы было 194 двары. У 1930 годзе савецкія ўлады ўтварылі тут калгас «Чырвоная Беларусь». З 1932 году працавала МТС. У 1934 годзе працавалі шавецкая і кравецкая арцелі, маслазавод, МТС з рамонтнай майстэрняй, 4 ветракі і кузня. 27 верасьня 1938 году Буда-Кашалёў атрымаў афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. Таго ж году тут збудавалі мураваны будынак сярэдняй школы.

У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 году Буда-Кашалёў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 31 сьнежня 1971 году яна атрымала афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 517 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 74 чал. на станцыі Будзе-Кашалёве; 1939 год — 3,4 тыс. чал.; 1959 год — 4,6 тыс. чал.; 1969 год — 7,2 тыс. чал.[10]; 1991 год — 8,9 тыс. чал.; 1995 год — 9,5 тыс. чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 9,5 тыс. чал.[12]; 2006 год — 9,5 тыс. чал.; 2008 год — 9,4 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 9,3 тыс. чал.; 2009 год — 9016 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 8551 чал.[14]; 2017 год — 8460 чал.[15]; 2018 год — 8683 чал.[2]

З 1995 году дзее царква Сьвятога Мікалая.

Адукацыя

рэдагаваць

У месьце знаходзяцца сярэднія, музычная і спартовая школы.

Працуе Будзка-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж (былы тэхнікум мэханізаваньня сельскай гаспадаркі). Каледж рыхтуе па спэцыяльнасьцях электрыфікацыя і аўтаматызацыя, мэханізаваньне сельскай гаспадаркі.

Забудова

рэдагаваць

Сучасны плян Буды-Кашалёва складаецца зь сеткі прасталінейных вуліцаў, чыгунка падзяляе тэрыторыю места на 2 часткі, грамадзкі цэнтар складаюць пляц і вул. Леніна, забудаваная 2—5-павярховымі жылымі дамамі, астатняя забудова пераважна драўляная.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці і сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

  • ГДЛГУ «Будзка-Кашалёўскі досьледны лясгас»
  • УП «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
  • СП «Аміпак» ААТ

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Дзее музэй-галерэя імя Яўсея Маісеенкі. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

  • Валянцін Дрозд (1906—1943) — віцэ-адмірал, яго імем названы карабель Паўночнага флёту Расеі
  1. ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гомельской области
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Вячорка В. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. С. 109.
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 80.
  5. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 439.
  6. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 39—40.
  7. ^ Пазднякоў В. Буда-Кашалёва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 350.
  8. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  9. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  10. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 306.
  12. ^ г. Буда-Кошелево (Гомельская область), Belarus.by
  13. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць