Рагачоўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17731924 гг. Цэнтар — г. Рагачоў. Утвораны 2 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 2 красавіка 1777 г. у Магілёўскай губэрні, з 23 сьнежня 1796 г. — Беларускай губэрні. У гэты час паўднёвая частка павету далучана да Гомельскага павету, а на поўначы яму перададзеная частка Чэрыкаўскага і большая частка скасаванага Быхаўскага павету.

З 27 лютага 1802 г. у Магілёўскай губэрні з аднаўленьнем межаў 1777 г. З 1861 г. падзяляўся на 18 воласьцяў, меў 9 мястэчак. Плошча каля 7451 км2, насельніцтва 121,6 тыс. чалавек (1864 г.), 142,9 тыс. чалавек (1885 г.). У 1917 г. было 14 воласьцяў. З 26 красавіка 1919 г. у Гомельскай губэрні РСФСР, з 3 сакавіка 1924 г. у складзе БССР. 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Бабруйскую і Магілёўскую акругі.

Тэрыторыя Рагачоўскага павету ставіцца да Палесься. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У пэрыяд панаваньня Рэчы Паспалітай была ў валоданьні вядомай «сажанскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нароўні з «друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць