Уваравічы

мястэчка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Ува́равічы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вузе. Цэнтар сельсавету Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2284 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 21 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Вуза (лінія Гомель — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі на Гомель і Буда-Кашалёва.

Уваравічы
трансьліт. Uvaravičy
Дом культуры
Дом культуры
Герб Уваравічаў.gif Сцяг Уваравічаў.gif
Герб Уваравічаў Сьцяг Уваравічаў
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Буда-Кашалёўскі
Сельсавет: Уваравіцкі
Плошча: 4,790367 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 2284 чал.[1]
шчыльнасьць: 476,79 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2336
Паштовы індэкс: 247374
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′38″ пн. ш. 30°43′42″ у. д. / 52.59389° пн. ш. 30.72833° у. д. / 52.59389; 30.72833Каардынаты: 52°35′38″ пн. ш. 30°43′42″ у. д. / 52.59389° пн. ш. 30.72833° у. д. / 52.59389; 30.72833
Уваравічы на мапе Беларусі ±
Уваравічы
Уваравічы
Уваравічы
Уваравічы
Уваравічы
Уваравічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Уваравічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Выяўленыя археолягамі гарадзішча (за 1 км на ўсход ад Уваравічаў), курганны могільнік (34 насыпы, за 0,5 км на поўдзень ад мястэчка), селішча 1-й паловы 1-га тыс. н. э. (за 3 км на паўднёвы захад ад мястэчка, на першай надабалонавай тэрасе правага берагу ракі Вузы) сьведчаць пра засяленьне гэтай тэрыторыі ў глыбокай старажытнасьці. Першы пісьмовы ўпамін пра Ўваравічы датуецца 1483 годам, у акрэсьліваньні граніцаў Вялікага Княства Літоўскага. Паселішча ўваходзіла ў Чарнігава-Старадубскае княства і знаходзілася ў валоданьні князёў Мажайскіх. Пад 1503 годам у трактаце замірэньня паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III Уваравічы значацца як сяло. У 1508 годзе яны ўпамінаюцца ў перапісцы маскоўскага гаспадара Васіля III зь вялікім князем Жыгімонтам Старым. У 1525 годзе Ўваравічы значацца як сяло ў Стрэшынскай воласьці. У вайна Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1534—1537) сяло значна пацярпела.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Уваравічы ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, пазьней у Гомельскім старостве. У 1740-я гады, паводле інвэнтару староства, тут было 11 дымоў, 5 службаў, 13 валоў, 9 коней, пустаўшчызны Хадзікоўская, Сеўрукоўская, Сірычыка, Акуліцкая, Валужыншчызна; дзейнічала царква[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Уваравічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1825 году ў мястэчку працавалі млын і сукнавальня, з 1859 году — мукамольня, а з 1860 году — цукровы завод і вінакурня. На 1838 год тут было 90 двароў, на 1884 год — 165 двароў, 2 цагельні (адкрыліся ў 1876 і 1880 гадох), хлебазапасны магазын. У 1864 годзе адкрылася школа.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Ўваравічах было 243 двары, царква (мураваная, збудаваная ў 1876 годзе), пошта, царкоўна-прыходзкая і земская школы, папярова-ткацкае прадпрыемства, хлебазапасны магазын, 5 ветракоў, 18 крамаў, крупадрабілка, кузьня, карчма, лекавы пакой. Побач існаваў аднайменны фальварак (5 двароў, вінакурня і крупарушка). На 1909 год у мястэчку было 2 мураваныя і 730 драўляных будынкаў, 2079 дзесяцінаў зямлі, дзейнічала пазыкова-ашчадная каса.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Уваравічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Ўваравічы вярнулі БССР. У гэты час тут было 519 двароў, дзейнічалі 2 пачатковыя школы, бібліятэка, крэдытны каапэратыў, лекарскі і вэтэрынарны пункты, цагельня, сыраварня, вінакурня. З 8 сьнежня 1926 да 17 красавіка 1962 году Ўваравічы былі цэнтрам раёну. На 1934 год у мястэчку працавалі вінзавод (з 1900 году), цагельня (з 1931 году), МТС і рамонтная майстэрня (з 1931 году), сталярня, абутковая, кравецкая, шорная майстэрні, друкарня, маслазавод, млын, вятрак, 3 кузьні, хлебапякарня. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 17 чэрвеня 1941 да 27 лістапада 1943 году Ўваравічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1826 год — 731 чал.; 1838 год — 935 чал.; 1846 год — 820 чал., зь іх 760 сялянаў[3]; 1880 год — 902 чал.; 1892 год — 3506 чал., у тым ліку 2967 праваслаўных, 4 каталікі, 535 юдэяў[4]; 1897 год — 1441 чал. у мястэчку Ўваравічах і 45 чал. у фальварку Ўваравічах
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2372 чал.; 1926 год — 2391 чал.; 2000 год — 2812 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 2,8 тыс. чал.[6]; 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,6 тыс. чал.; 2009 год — 2563 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 2307 чал.[8]; 2017 год — 2320 чал.[9]; 2018 год — 2284 чал.[1]

ІнфраструктураРэдагаваць

У мястэчку працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы дом, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

ЗабудоваРэдагаваць

 
Стары будынак сталоўкі

Плян Уваравічаў складаюцца зь сеткі амаль паралельных паміж сабой вуліцаў, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных завулкамі. На ўсходзе дзьве паралельныя паміж сабой вуліцы амаль шыротнай арыентацыі ідуць ад ракі да асноўнай часткі забудовы. Будынкі цэнтральнай часткі мураваныя, большая частка забудовы драўляная.

ЭканомікаРэдагаваць

Прадпрыемствы побытавага абслугоўваньня, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Царква Раства Багародзіцы (1945)

Каля Ўваравічаў захаваўся аднайменны археалягічны помнік (гарадзішча і курганны могільнік)[10]

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 191.
  4. ^ Krzywicki J. Uwarowicze // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 864.
  5. ^ Віталёва В. Уваравічы // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 560.
  6. ^ БЭ. Т. 16. — Менск, 2003. С. 156.
  7. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Уваравічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў